Вы тут

«Пераходны ўзрост»: Працяг серыі


У Выдавецкім доме «Звязда» выйшла кніга вядомага беларускага пісьменніка Андрэя Федарэнкі «Афганская шкатулка».


Твор, адрасаваны дзецям старэйшага школьнага ўзросту, добра вядомы ўжо не аднаму пакаленню чытачоў. Усе падзеі, якія адбываюцца ў аповесці, сканцэнтраваны вакол пошукаў афганскай шкатулкі — яе калісьці пераправіў адзін з герояў твора на тэрыторыю нашай краіны. Вядома ж, самую адказную работу выконваюць падлеткі. Менавіта яны высачылі злачынцаў і дапамаглі следчым органам вызваліць галоўнага героя аповесці Барыса Крушынскага з-пад арышту... 

Упершыню да чытача аповесць «Афганская шкатулка» прыйшла ў 2002 годзе. З таго часу твор неаднойчы перавыдаваўся. Аповесць перакладзена на рускую мову. Андрэй Федарэнка — аўтар такіх твораў, як «Такое кароткае лета», «Гісторыя хваробы», «Шчарбаты талер», «Мяжа», «Вёска», «Ціша», «Сузіральнік», «Жэтон на метро» і іншых аповесцяў і апавяданняў. У 1995 годзе за кнігу «Смута» пісьменнік адзначаны Літаратурнай прэміяй імя Івана Мележа. 

Побач з прыгодніцкай аповесцю, якая дала назву кнізе Андрэя Федарэнкі, у зборнік увайшлі і яго апавяданні — «Дарожнае знаёмства», «Цугцванг», «Верабей», «Ліпа», «Ратан», «Рамонак», «Ракі», «Рабіна». Што да серыі «Пераходны ўзрост», то раней у ёй выйшлі кнігі Алеся Бадака, Раісы Баравіковай, Алеся Наварыча, Валерыя Гапеева. 

Тыраж кнігі «Афганская шкатулка» — 1200 экзэмпляраў. Набыць яе можна непасрэдна ў Выдавецкім доме «Звязда» ў Мінску па адрасе: вуліца Захарава, 19 альбо ў мінскай кнігарні «Акадэмкніга» па адрасе: праспект Незалежнасці, 72. 

Сяргей ШЫЧКО

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Дзмітрый Рабаў: У ліпені чакаем ідэальнае беларускае лета!

Дзмітрый Рабаў: У ліпені чакаем ідэальнае беларускае лета!

У ліпені, як і належыць экватару года, прагназуецца самы цёплы перыяд сезона.

Калейдаскоп

«I гэты чалавек застаўся жыць...» Медыкі ў беларускай літаратуры. Тэст

«I гэты чалавек застаўся жыць...» Медыкі ў беларускай літаратуры. Тэст

Кожную трэцюю нядзелю червеня адзначаецца Дзень медыцынскага работніка.