Вы тут

Першы рэспубліканскі конкурс маладзёжных ініцыятыў назваў пераможцаў


Уцягнуць падрастаючае пакаленне ў творчую дзейнасць і раскрыць іх патэнцыял. Імёны пераможцаў Першага рэспубліканскага «Конкурсу маладзёжных ініцыятыў» назвалі ў Мінскай гарадской ратушы. Ён стартаваў у лістападзе мінулага года па прапанове БРСМ. На праект падалі каля паўтысячы заявак па наступных намінацыях: «патрыятычнае выхаванне», «дабрачынная падтрымка», «развіццё сацыяльнай інфраструктуры». Па выніках конкурсная камісія вызначыла 18 лепшых ініцыятыў з усёй краіны.


Лідар Грамадскага аб’яднання «Ліга камуністычнай моладзі» Сяргей Шырко, першы сакратар ЦК БРСМ Аляксандр Лук’янаў і член Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы Палаты прадстаўнікоў Сяргей Клішэвіч.

Праект быў рэалізаваны з мэтай ацэнкі і адбору маладзёжных ініцыятыў, накіраваных на ўцягванне моладзі ў творчую дзейнасць і сацыяльную практыку, павышэнне грамадзянскай актыўнасці, раскрыццё патэнцыялу моладзі. Яго арганізатарам выступіў Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі пры падтрымцы Міністэрства адукацыі і ААТ «Банк развіцця Рэспублікі Беларусь».

Конкурсная камісія вызначыла 18 найлепшых ініцыятыў: 7 праектаў ад Мінска, па 4 – ад Віцебскай і Магілёўскай абласцей, па 1 – ад Брэсцкай, Гомельскай, Гродзенскай абласцей, фінансаванне якіх падтрымана кіраўніком дзяржавы ў 2022 годзе. Агульная сума на фінансаванне праектаў склала 400 тысяч беларускіх рублёў.

Старт конкурсу абвясцілі ў лістападзе мінулага года. За гэты час на адрас Цэнтральнага камітэта БРСМ паступіла 493 заяўкі з маладзёжнымі ініцыятывамі па некалькіх кірунках: патрыятычнае выхаванне, дабрачынная падтрымка, развіццё сацыяльнай інфраструктуры, работа з моладдзю ў інфармацыйнай прасторы, прававое выхаванне. Вызначыцца з пераможцамі было няпроста, дзеліцца меркаваннем першы сакратар ЦК БРСМ Аляксандр Лук'янаў:

– Хлопцы і дзяўчаты праявілі высокую актыўнасць: заяўкі паступалі ад школьнікаў, студэнтаў, прадстаўнікоў працоўнай моладзі, якія жадаюць паўдзельнічаць у развіцці сацыяльнай інфраструктуры, стварэнні адукацыйных пляцовак і платформаў. Конкурсная камісія, у склад якой увайшлі прадстаўнікі выканаўчых органаў дзяржаўнай улады, Адміністрацыі прэзідэнта, Міністэрства адукацыі, Цэнтральнага камітэта БРСМ уважліва вывучылі кожны праект і прынялі ўзважаныя рашэнні. Варта адзначыць, што, акрамя 18 пераможцаў, мы падтрымалі яшчэ 24 праекты і прыцягнулі да іх рэалізацыі кампаніі і арганізацыі, гатовыя дапамагчы развіццю моладзевых ініцыятыў.

Сярод фаварытаў апынуўся праект «Лідарская платформа «каманда будучыні», прапанаваны членамі маладзёжнага грамадскага аб'яднання «Рух наперад».

– Ідэя прыйшла падчас майго ўдзелу ў першым беларускім моладзевым парламенцкім форуме. Я бачыла шмат маладых хлопцаў з запалам, зразумела, што гэта перспектыўная моладзь і з ёй трэба працаваць. Так што мы вырашылі прапанаваць ініцыятыву – лідарскую платформу па падрыхтоўцы маладых кіраўнікоў. На ёй моладзь зможа прапампоўваць навыкі лідарства, прамоўніцкага майстэрства і дзяржаўнага кіравання. Думаю, гэта перспектыўны праект. Чаму? Таму што сёння ўсе гэтыя маладыя людзі - студэнты, але заўтра гэта, магчыма, нашы будучыя кіраўнікі. Так што важна цяпер укладваць у іх магутную базу ведаў, каб потым яны рэалізавалі яе на практыцы, – адзначыла лідар аб'яднання Анастасія Рэвуцкая.

Першы намеснік міністра адукацыі Ірына Старавойтава.

Асаблівую ўвагу камісія надала прапановам па працы з юнымі беларусамі – у іх ліку пазначылі ініцыятыву Цэнтральнага савета ГА «БРПА».

– Наша прапанова – стварэнне інфармацыйна-адукацыйных модуляў для дзяцей і падлеткаў. Сучасныя дзеці патрабуюць сучасных формаў педагагічнай працы. Пляцоўкі будуць знаходзіцца ва ўстановах дадатковай адукацыі. Там збяруцца самыя яркія хлопцы, актыў нашага руху. Яны ў гульнявой форме вывучаць карысныя навыкі, напрыклад мантаж відэа. Пасля навучання дзеці змогуць самі мантаваць ролікі і размяшчаць іх на анлайн-платформах. Акрамя таго, зможам распрацоўваць настольныя гульні – дзеці сказалі на сустрэчы, што такіх забаў не хапае. Будзем ствараць гульні-мемы, прычым усё на тэму беларускай гісторыі і культуры, – падзялілася ідэяй кіраўнік інфармацыйна-аналітычнага цэнтра Цэнтральнага савета ГА «БРПА» Аляксандра Дамзен.

– На конкурсе была праяўлена вельмі высокая актыўнасць. Гэта ж не проста 493 заяўкі – гэта 493 каманды маладых лідараў, якія сваімі сіламі хочуць развіць інфраструктуру і адукацыю. Сёння мы рады павіншаваць пераможцаў, якія пераканалі конкурсную камісію ў неабходнасці падтрымкі сваёй ініцыятывы. Маладыя грамадзяне нашай краіны змогуць увасобіць у жыццё сацыяльна значныя праекты не толькі на рэспубліканскім узроўні, але і лакальна, у рэгіёнах. Гэта сусветны вопыт, і ён дазваляе нам прыняць такую форму для ўкаранення на тэрыторыі нашай краіны. Тое, што менавіта на БРСМ ускладзена функцыя арганізатара праекта, накладвае на нас вялікую адказнасць. Хачу адзначыць, што БРСМ акрамя пераможцаў падтрымае яшчэ 24 заяўкі: будзем прыцягваць спонсараў, розныя арганізацыі і прадпрыемствы, – распавёў першы сакратар ЦК ГА «БРСМ» Аляксандр Лук'янаў.

Начальнік галоўнага ўпраўлення інфармацыйнай палітыкі і грамадскага развіцця Адміністрацыі Прэзідэнта Таццяна Шэндзік.

Адным з пераможцаў стаў праект інклюзіўнай дадатковай адукацыі «Творчасць без межаў» Маладзёжнага парламента пры Лёзненскім раённым Савеце дэпутатаў. Сутнасць праекта – у стварэнні ўнікальнай прасторы для людзей з інваліднасцю на базе Лёзненскага раённага цэнтра дзяцей і моладзі, тлумачыць задумку першы сакратар Лёзненскага райкама БРСМ Варвара Казлова:

– На гэтай пляцоўцы людзі з інваліднасцю змогуць праявіць свае творчыя здольнасці і навучыцца новаму. Для ажыццяўлення праекта неабходна палепшыць матэрыяльна-тэхнічную базу і стварыць безбар'ернае асяроддзе ва ўстанове – на гэтыя мэты і пойдзе фінансавая дапамога. Таксама зробім акцэнт на валанцёрскім руху: Нашы актывісты дапамогуць педагогам праводзіць навучальныя заняткі.

Адкрыюцца і новыя гурткі, дадае дырэктар Лёзненскага раённага цэнтра дзяцей і моладзі Алена Мінакіна:

– Дапаможам засвоіць 3D-мадэляванне, навучым фатаграфаваць і здымаць відэа. Таксама хочам абсталяваць камп'ютарны клас і стварыць анлайн-платформу для дыстанцыйных заняткаў. Нажаль, не ва ўсіх дзяцей ёсць магчымасць наведваць вочныя сустрэчы.

У лік лепшых таксама ўвайшоў праект па стварэнні лідарскай платформы «каманда будучыні» ад маладзёжнага грамадскага аб'яднання «Рух наперад». Наведвальнікаў платформы навучаць навыкам у сферы дзяржаўнага кіравання, уводзіць у курс справы студэнтка 4-га курса Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Анастасія Рэуцкая:

– У нашай краіне шмат перспектыўных маладых людзей, якія ў будучыні стануць кіраўнікамі ў розных сферах. Важна, каб яны былі гатовыя да кіравання і валодалі навыкамі лідараў. Нашы спецыялісты навучаць прамоўніцкаму майстэрству, уменню працаваць у камандзе і адстойваць сваю пазіцыю. Трапіць у нашу каманду проста: трэба адправіць заяўку на ўдзел і распавесці аб сваіх дасягненнях.

Тры праекты Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыі апынуліся ў ліку пераможцаў:

Праект «Стварэнне інфармацыйна-адукацыйнага модуля ГА «БРПА» як новай мадэлі патрыятычнага выхавання дзяцей і падлеткаў, Цэнтральны савет ГА «БРПА».

Праект «Валанцёры кібербяспекі», ДУА «Рэчыцкі Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі».

Члены дзіцячай палаты Піянерыі Бабруйска вылучылі ініцыятыву аб стварэнні мультыфункцыянальнай пляцоўкі для заняткаў экстрэмальнымі відамі спорту, пабудова якой плануецца ў густанаселеным раёне горада, што забяспечыць яе даступнасць і папулярнасць. Безумоўна, моладзь зацікаўленая ў гэтых відах спорту: гэта і скутэрынг, і ролерблейдынг.

Пасля цырымоніі ўзнагароджання ўдзельнікі адправіліся на аглядную экскурсію  «Мінская ратуша – гісторыя і сучаснасць».

Данііл ХМЯЛЬНІЦКІ

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

«I гэты чалавек застаўся жыць...» Медыкі ў беларускай літаратуры. Тэст

«I гэты чалавек застаўся жыць...» Медыкі ў беларускай літаратуры. Тэст

Кожную трэцюю нядзелю червеня адзначаецца Дзень медыцынскага работніка.