Вы тут

БК «Гарызонт» — пяціразовы чэмпіён краіны


У традыцыйным аглядзе «Звязды» расказваем актуальныя спартыўныя навіны.


Фота: БСФП.

Гераіні тыдня. Беларускія спартсменкі выступілі на адкрытым чэмпіянаце Расіі па сінхронным плаванні, які прайшоў у Казані. Дуэт Дар'і Кулагінай і Васіліны Хандошкі заняў другое месца ў тэхнічнай праграме, набраўшы 93,8963 бала, уступіўшы толькі расіянкам Святлане Калеснічэнцы і Варвары Субоцінай з Расіі. У адвольнай праграме Дар'я і Васіліна таксама занялі другое месца.

Васіліна Хандошка заняла другое месца ў адвольнай праграме. Яна набрала 94,1000 бала. На першым месцы — прадстаўніца Расіі Варвара Субоціна. На другой пазіцыі Васіліна аказалася і пасля тэхнічнай праграмы, якую суддзі ацанілі на 92.5886 бала. Па суме дзвюх праграм беларуская спартсменка аказалася на другой пазіцыі выніковага пратакола.

Перамога тыдня. У пяты раз баскетбалісткі клуба «Гарызонт» сталі чэмпіёнкамі Беларусі. У фінале ХХХ нацыянальнага першынства яны абыгралі саперніц з гродненскай «Алімпіі». Вынік сустрэчы — 52:68. Вынік у серыі матчаў — 3:0. На трэцім месцы чэмпіянату размясцілася каманда «Цмокі-Мінск». Акрамя кубкаў і медалёў, баскетбалістак узнагародзілі і спецыяльнымі прызамі. Узнагароды ад імя Беларускай федэрацыі баскетбола былі ўручаны пераможцам у розных намінацыях. «Найлепшая абаронца» — Настасся Сушчык («Алімпія»), «Найлепшая нападаючая» — Адрыяна Вэб (БК «Гарызонт»). «Найлепшай цэнтравай» стала Анастасія Верамеенка (БК «Гарызонт»), «Найлепшай маладой баскетбалісткай» — Кацярына Новік («Алімпія»). Прыз глядацкіх сімпатый атрымала Яна Макуца («Цмокі-Мінск»), MVP — Анастасія Верамеенка (БК «Гарызонт»).

Фота: Беларуская федэрацыя баскетбола.

Поспех тыдня. Гандаблісткі жаночай зборнай Беларусі занялі другое месца на міжнародным турніры «Кубак Дружбы» ў Маскве. У фінальным паядынку за галоўны прыз беларускі прайгралі першай зборнай Расіі з вынікам 27:37. Самай выніковай у саставе беларускай каманды стала Ірына Мокат, якая закінула шэсць мячоў. У гульні за трэцяе месца другая расійская зборная перайграла кітайскую каманду GoldHand Unіted — 39:26. У паўфінале беларускія гандбалісткі разграмілі кітаянак — 37:22. Самай меткай у беларусак была Аліна Кішко, на яе рахунку сем галоў.

Акрамя таго, федэрацыі гандбола Беларусі і Расіі падпісалі пагадненне аб супрацоўніцтве. Плануецца, што ўжо гэтай восенню будзе арганізавана сумесная гандбольная ліга. Матчы наймацнейшых клубаў дзвюх краін будуць праходзіць у дні, якія вызначаны для гульняў зборных камандаў. Старшыня БФГ Уладзімір Канаплёў таксама сказаў, што будуць арганізаваны сумесныя трэніровачныя зборы і таварыскія сустрэчы гандбалістаў Беларусі і Расіі. Кіраўнік ФГР Сяргей Шышкароў адзначыў, што падпісанае пагадненне прадугледжвае розныя фарматы супрацоўніцтва і будзе карысным для абодвух бакоў.

Турнір тыдня. У Мінску скончыўся Міжнародны турнір па валейболе сярод юнакоў да 18 гадоў з удзелам зборных Беларусі і Расіі. У трэцім матчы спаборніцтваў беларусы ўступілі расійскім аднагодкам з вынікам 1:3 па партыях (13:25, 25:12, 19:25, 13:25). Найлепшым гульцом сустрэчы сярод гаспадароў быў прызнаны сувязны Аляксей Котаў. Дзве папярэднія сутрэчы таксама скончыліся на карысць расійскіх валейбалістаў — 3:9, 3:0. Такім чынам, каманда Расіі стала пераможцам турніру.

Пазіцыя тыдня. Тэнісістка Арына Сабаленка захавала за сабой 4-ю пазіцыю рэйтынгу Жаночай тэніснай асацыцыі (WTA). У яе актыве — 4711 балаў. Вікторыя Азаранка, маючы 2281 бал, займае 17-ю пазіцыю. Аляксандра Сасновіч — на 50-м месцы (1123).

У мінулыя выхадныя Арына Сабаленка ўступіла саперніцы ў фінале турніру катэгорыі WTA-500 у Штутгарце. Прайграла яна першай ракетцы свету — польскай тэнісістцы Іге Свёнтак. Вынік сустрэчы — 2:6, 2:6.

Таксама быў абноўлены і рэйтынг Асацыяцыі тэнісістаў-прафесіяналаў (АТР). Найлепшы з беларусаў Ілья Івашка па-ранейшаму займае 44-е месца (1099), яшчэ адзін беларус Ягор Герасімаў знаходзіцца на 150-й пазіцыі (412), На гэтым тыдні абодва беларускія тэнісісты згуляюць на турніры ў Мюнхене.

Валерыя СЦЯЦКО

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.