Вы тут

Прайшоў маладзёжны фестываль «Жыццё ў стылі ЭКА»


У Рэспубліканскім цэнтры экалогіі і краязнаўства прайшоў маладзёжны фестываль «Жыццё ў стылі ЭКА». Мерапрыемства сабрала прадстаўнікоў міністэрстваў, саветаў вучоных, пераможцаў і прызёраў рэспубліканскіх экалагічных мерапрыемстваў, пераможцаў праекта «100 ідэй для Беларусі». У фестывалі ўзялі ўдзел міністр прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Андрэй Худык і міністр адукацыі Андрэй Іванец.


Фота прэс-службы Мінпрыроды.

— Дзякуючы сістэмнай і комплекснай дзяржаўнай падтрымцы ў нашай краіне рэалізоўваецца цэлая сістэма мер не толькі па выяўленні, але і па суправаджэнні таленавітай і адоранай моладзі. Сёння на рэспубліканскім экалагічным конкурсе прадстаўлена вялікая колькасць праектаў, накіраваных на захаванне прыроды. Гэта сведчыць пра тое, што наша моладзь глядзіць у будучыню з поўным усведамленнем сваёй адказнасці за стан навакольнага асяроддзя, — адзначыў міністр адукацыі Андрэй Іванец.

На дыскусійнай пляцоўцы «Будучыня планеты ў руках маладых» кіраўнік прыродаахоўнага ведамства Андрэй Худык падзякаваў удзельнікам мерапрыемства за сумесную работу, накіраваную на захаванне навакольнага асяроддзя, і падкрэсліў, што ў фарміраванні беларускага экалагічнага парадку дня сёння актыўна ўдзельнічаюць не толькі міністэрствы і ведамствы, але і ўся грамадзянская супольнасць — грамадскія аб'яднанні, прадстаўнікі навукі і адукацыі, СМІ, неабыякавыя грамадзяне і, вядома, моладзь Беларусі.

Міністр акцэнтаваў увагу на неабходнасці беражлівых адносін да нацыянальных прыродных багаццяў. Важнасць паўсюднага ўкаранення абачлівага падыходу да прыроды падкрэсліваецца ўключэннем адпаведнага абавязку грамадзян нашай краіны ў новую рэдакцыю Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. У гэтай сувязі прынцыпова важнае дасягненне ўстойлівага балансу паміж захаваннем навакольнага асяроддзя і эканамічным развіццём краіны.

— Мы ганарымся, што жывём у прыгожай, чыстай краіне са спрыяльным навакольным асяроддзем. Мы ўжо прывыклі да чыстых вуліц, гарадоў, багатых на зеляніну. Чысціня — адзін з галоўных брэндаў Рэспублікі Беларусь, — сказаў кіраўнік прыродаахоўнага ведамства.

Андрэй Худык прывітаў сумесную работу прыродаахоўных і адукацыйных ведамстваў і арганізацый па фарміраванні новага стаўлення да прыроды. Моладзь як ініцыятар і галоўны рухавік пераўтварэнняў іграе важную ролю ў пабудове экалагічнага ладу жыцця і актыўна ўдзельнічае ў вырашэнні такой важнай задачы як забеспячэнне экалагічнай бяспекі.

Падчас мерапрыемства міністры паразмаўлялі з навучэнцамі ўстаноў адукацыі і пазнаёміліся з прадстаўленымі імі экспанатамі ў рамках выставы-прэзентацыі даследчых праектаў «Экалагічнае асяроддзе і зялёная будучыня». Юныя вучоныя працавалі па такіх напрамках як музеі прыроды, зялёныя школы, даследчая дзейнасць навучэнцаў, рэсурсазберажэнне і рацыянальнае прыродакарыстанне, школьныя лясніцтвы, вучэбныя экалагічныя сцежкі.

Ганна Казлова з Барысаўскага цэнтра экалогіі і турызму прадставіла праект «Доступ да чыстай пітной вады: нябачная небяспека забруджвання нітратамі», накіраваны на дасягненне Мэты № 6 у сферы ўстойлівага развіцця і прысвечаны маніторынгу нітратнага забруджвання пітной вады з крыніц нецэнтралізаванага водазабеспячэння, а галоўнае, вырашэнню гэтай праблемы.

У канцы візіту міністры сумесна з пераможцамі і прызёрамі рэспубліканскіх экалагічных конкурсаў узялі ўдзел у экалагічнай акцыі «Дрэва героя», прымеркаванай да Года гістарычнай памяці, — пасадзілі яблыневы сад на тэрыторыі Рэспубліканскага цэнтра экалогіі і краязнаўства.

Ангеліна ВАРАТЫНСКАЯ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».