Вы тут

Андрэйчанка: Да 2024 года заканадаўства павінна адпавядаць новай Канстытуцыі


Дэпутаты сёмага склікання павінны да студзеня 2024 года скончыць работу па прывядзенні заканадаўства ў адпаведнасць з абноўленай Канстытуцыяй. Пра гэта на пасяджэнні савета Палаты прадстаўнікоў, дзе абмяркоўваўся адпаведны план работы, заявіў старшыня ніжняй палаты парламента Уладзімір Андрэйчанка. Па яго словах, дэпутатаў чакае вельмі напружаная работа, бо ў плане каля 90 законапраектаў, якія неабходна разгледзець на працягу 2022—2023 гадоў.


«Асобныя, найбольш значныя законы неабходна прыняць сёлета — аб Усебеларускім народным сходзе, Нацыянальным сходзе, аб статусе дэпутата Палаты прадстаўнікоў, члена Савета Рэспублікі. А за два гады мы гэту работы павінны скончыць, да студзеня 2024 года. У лютым 2024-га адбудуцца выбары Палаты прадстаўнікоў у адзіны дзень галасавання. Гэтым складам мы павінны ўсю работу правесці», — паведаміў старшыня Палаты прадстаўнікоў.

Акрамя таго, падкрэсліў спікер, неабходна тэрмінова прыняць законапраекты па рэалізацыі комплекснага плана па развіцці эканомікі ва ўмовах санкцыйнага ціску. Ён распрацаваны Прэзідыумам Савета Міністраў, а ў яго развіццё падрыхтаваны план работы Палаты прадстаўнікоў, расказаў старшыня Пастаяннай камісіі па эканамічнай палітыцы Леанід Брыч.

«Сёння на савеце будзе прапанаваны план работы Палаты прадстаўнікоў па 12 законапраектах, якія накіраваны на падтрымку нашай эканомікі, яе сфер і галін, дадатковую абарону нашых грамадзян. У тым ліку і Пастаяннай камісіяй па эканамічнай палітыцы будзе разглядацца сур'ёзны законапраект замест Дэкрэта № 10 аб падтрымцы інвестыцыйнай дзейнасці. Назва законапраекта ў працэсе распрацоўкі яшчэ можа змяніцца, але ён прадугледжвае шэраг ільгот, адтэрміноўку і растэрміноўку штрафных санкцый і адмену, растэрміноўкі льгот, гарантаваных дзяржавай па рэалізацыі інвестыцыйных праектаў», — паведаміў журналістам Леанід Брыч.

Марыя ДАДАЛКА

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.