Вы тут

Качанава: Ад таго, як мы працуем з людзьмі, залежыць сітуацыя ў краіне


На пашыраным пасяджэнні Прэзідыума Савета Рэспублікі ў Бялынічах падвялі вынікі работы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб у Магілёўскай вобласці.


Удзел у яго рабоце прымалі старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава, члены Савета Рэспублікі, старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка, памочнік Прэзідэнта, галоўны інспектар па Магілёўскай вобласці Леанід Мартынюк, старшыня Магілёўскага аблсавета дэпутатаў Ірына Раінчык, кіраўнікі Бялыніцкага і Горацкага выканкамаў, абласных і раённых арганізацый, члены Маладзёжнага парламента і маладзёжных арганізацый.

Магілёўшчына завяршыла спіс рэгіёнаў, дзе сенатары правялі прыёмы грамадзян па асабістых пытаннях і, па традыцыі, на наступны пасля гэтага дзень падвялі вынікі маштабнай работы. 

— Прэзідэнт заўсёды гаворыць, што наша дзяржава і наша палітыка — гэта перадусім людзі, —падкрэсліла Наталля Качанава, адкрываючы выязное пасяджэнне. — Якія б законы ні прымаліся на рэспубліканскім узроўні — а іх у нас пад тры тысячы,— якія б не падпісваліся рашэнні, указы Прэзідэнта, на месцах іх рэалізуюць людзі. І ад таго, як мы працуем з імі, залежыць сітуацыя ў краіне. Таму гэта пытанне ніколі не страчвала сваёй актуальнасці. Наадварот, яно з кожным годам набывае ўсё большую значнасць. Разумеючы, які сёння ідзе інфармацыйны паток на кожнага чалавека, і вельмі часта гэта ілжывыя факты, мы яшчэ раз пераконваемся: наш поспех у тым, што мы працуем з людзьмі.

Спікер верхняй палаты парламента адзначыла, што ўсе існуючыя формы і метады — дыялогавыя пляцоўкі, сустрэчы ў працоўных калектывах, грамадскія прыёмныя, асабістыя прыёмы грамадзян —вельмі патрэбныя для таго, каб вырашаць важныя для краіны пытанні. 

— У нас існуе выразная схема па арганізацыі работы з грамадзянамі, — адзначыла Наталля Качанава. — Адзінае абурае, што ёсць кіраўнікі, якія не знаходзяць часу для работы з людзьмі. Шостым Усебеларускім народным сходам, пасланнем Прэзідэнта да парламента і народа выразна абазначаны тыя тэмы, па якіх мы павінны працаваць. І сустрэчы з людзьмі тут выходзяць на першы план. 

Пытанні, з якімі грамадзяне звяртаюцца, датычацца ўсіх сфер жыцця — ЖКГ, адукацыі, аховы здароўя, навядзення парадку на зямлі. І нярэдка гэтыя праблемы становяцца нагодай для распрацоўкі новых законапраектаў, унясення дапаўненняў у існуючыя. 

Спікер акцэнтавала ўвагу на тым, што жыццё мяняецца, узнікаюць новыя задачы, якія неабходна вырашаць. Гэта значыць, што трэба прымаць актуальныя рашэнні на дадзеным этапе развіцця нашай краіны, вобласці, горада. 

Аб выніках работы са зваротамі грамадзян далажылі прадстаўнікі Савета Рэспублікі, Магілёўскага аблвыканкама. Па выніках работы мінулага года адзначаецца тэндэнцыя па сніжэнні колькасці зваротаў. Сёлета па Магілёўшчыне мінус 17% ад узроўню мінулага года за аналагічны перыяд.

— Падчас такіх выездаў мы аналізуем, якая работа зроблена на месцах органамі ўлады, — рэзюмавала спікер верхняй палаты парламента. — І зніжэнне колькасці зваротаў — добры вынік. Падчас пашыраннага пасяджэння выразна акрэсліліся пытанні для далейшага паглыбленнага і аператыўнага абмеркавання. На першы план выйшлі праблемы з транспартным забеспячэннем раёнаў. Трэба правільна выбудаваць графік руху грамадскага транспарту ў кожнай вобласці. Нельга спяшацца нейкія рэйсы скарачаць. Праблема нумар два — садовыя таварыствы. Сёння моладзі не цікава нешта вырошчваць на зямліт, ёй прасцей купіць у краме. Між тым павялічваецца колькасць пустуючых дачных участкаў. І з гэтым нешта трэба рашаць.

Наталля Качанава звярнула ўвагу і на тое, што для парламентарыяў падчас асабістых прыёмаў стала традыцыяй цікавіцца ў людзей, ці ўсё іх задавальняе, ці вытрымліваецца цэнавы і асартыментны пералік у крамах, дзе яны абслугоўваюцца. І тое, што народ не выказвае прэтэнзій, яшчэ раз пацвярджае, што работа праводзіцца правільная. 

Пасля пасяджэння члены Савета Рэспублікі, кіраўніцтва вобласці і Бялыніцкага раёна наведалі алею Герояў у парку «Ліпавы гай» у Бялынічах.

— Гэта святыя для нас месцы, —падкрэсліла Наталля Качанава. — Прэзідэнт гаворыць, што ўся Беларусь — гэта жывы помнік той вайне. І мы шануем памяць тых, хто загінуў, а таксама клапоцімся пры тых, хто яшчэ побач з намі і можа расказаць пра жахі Вялікай Айчыннай вайны. Наш абавязак перадаць наступнаму пакаленню гэтую памяць.

Нэлі ЗІГУЛЯ

г. Бялынічы

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Грамадства

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Існуюць строгія патрабаванні да месцаў для купання.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.