Вы тут

Іван Кубракоў: У сеткі наркабізнесу трапляе ўсё больш моладзі


Аб гэтым падчас пасяджэння калегіі Міністэрства ўнутраных спраў заявіў кіраўнік ведамства. Міністр адзначыў, што органы ўнутраных спраў зладжана і прафесійна рэагуюць на крымінальныя выклікі і пагрозы, аднак ёсць і «тонкія месцы».


Фота: БелТА

— Наспела вострая неабходнасць у змяненні падыходаў да барацьбы з наркапагрозай, — заўважыў генерал-лейтэнант міліцыі Іван Кубракоў. — У нас ёсць якасны заканадаўчы інструмент, аднак, на жаль, ён выкарыстоўваецца не ў поўнай меры. Акрамя таго, не на належным узроўні арганізавана прафілактычная работа з насельніцтвам, асабліва ва ўстановах адукацыі.

Колькасць выяўленых злачынстваў павялічылася на траціну. З незаконнага абароту канфіскавана ў чатыры разы больш псіхаактыўных рэчываў. З пачатку года спынена дзейнасць шасці інтэрнэт-крам. 90% збыту забароненых рэчываў ажыццяўляецца праз інтэрнэт. 

Міністр звярнуўся да кіраўнікоў органаў унутраных спраў актыўна ўключацца ў работу, накіраваную на тлумачэнне прававых і медыцынскіх наступстваў спажывання і збыту наркотыкаў. «Неабходна выпрацаваць такія меры, якія дазволяць паўплываць на сітуацыю, у тым ліку распрацаваць дакладны алгарытм узаемадзеяння з усімі зацікаўленымі бакамі», — падкрэсліў Іван Кубракоў.

Як было адзначана падчас калегіі, асуджаныя за нарказлачынствы не пакінуты без падтрымкі. Станоўчы вопыт пілотнага праекта Дэпартамента выканання пакаранняў МУС і Міністэрства аховы здароўя «Комплексная медыцынская рэабілітацыя грамадзян з сіндромам залежнасці ад алкаголю ва ўмовах лячэбна-працоўных прафілакторыяў» быў распаўсюджаны і ў некаторых папраўчых установах. Сёння на іх базе функцыянуюць рэабілітацыйныя цэнтры «Адраджэнне» і «Давер», дзе асуджаныя пры дапамозе спецыялістаў пазбаўляюцца ад алкагольнай і наркатычнай залежнасці. Такая практыка будзе працягнута. 

Падчас калегіі разгледзелі і пытанні камплектавання, дысцыпліны ў органах унутраных спраў, абмеркавалі няпростую сітуацыю ў сферы забеспячэння дарожнай бяспекі. У планах — унесці змены ў рэалізуемы ў Беларусі з 2019 года Комплекс мер «Добрая дарога». Навацыі, у першую чаргу, будуць накіраваны на зніжэнне аварыйнасці на дарогах. Паляпшэнне абстаноўкі прагназуецца ў сувязі з прынятымі ў канцы года змяненнямі ў Закон «Аб дарожным руху» і ўнесенымі новаўвядзеннямі ў Правілы дарожнага руху, большаць з якіх уступіць у сілу ўжо гэтай восенню.

Вераніка КАНЮТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».