Пра гэта паведаміла начальнік Галоўнага ўпраўлення плацежнай сістэмы і лічбавых тэхналогій Нацыянальнага банка Таццяна Рускевіч на брыфінгу, які быў прысвечаны новаўвядзенню Закона «Аб плацежных сістэмах і плацежных паслугах».
Паводле яе слоў, цяпер сістэма імгненных плацяжоў працуе для юрыдычных асоб. Удзельнікамі гэтай плацежнай сістэмы з’яўляюцца 13 банкаў, уключаючы Нацыянальны банк. «Наступны крок — магчымасць ажыццяўлення плацяжоў фізічнымі асобамі з 11 ліпеня. На першым этапе гэтая магчымасць будзе рэалізаваная для P2P-пераводаў.
Для рэалізацыі гэтага стартавага этапу спатрэбіцца запоўніць усе неабходныя рэквізіты ў сістэмах дыстанцыйнага банкаўскага абслугоўвання. Далей у рамках пілотнага праекта з некалькімі банкамі будзе запушчаны сэрвіс, які дазволіць забяспечваць такія ж плацяжы з уводам нумара мабільнага тэлефона свайго контрагента. Да канца года гэты сэрвіс будзе прадастаўляцца ўсімі банкамі. Гэта зручна, бо будзе забяспечвацца рух грашовых сродкаў непасрэдна па рахунках у банках без выкарыстання банкаўскіх плацежных картак.
Наступны этап — магчымасць забеспячэння такіх жа паслуг паміж Беларуссю і Расіяй з 1 студзеня наступнага года. «Акрамя таго, у наступным годзе мы плануем запусціць такі сэрвіс для аплаты тавараў, работ, паслуг у арганізацыях гандлю і сэрвісу», — дадала прадстаўнік Нацбанка.
Сяргей КУРКАЧ
Прэв’ю: pexels.com
Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.
Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны.
Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.