Вы тут

У інтэрнэце разышлося відэа са збіццём сабакі ў Віцебску


У канцы красавіка на прасторах інтэрнэту разышлося відэа са збіццём сабакі ў Віцебску. Выпадак быў настолькі жорсткім, што ў сітуацыю давялося ўмяшацца кіраўніку дзяржавы, паведамляе БелТА.


У роліку, які з’явіўся 30 красавіка ў інтэрнэце, жанчына на вуліцы нагамі збівае сваю сабаку. Спачатку на відэа адрэагавалі ў міліцыі: жанчыну затрымалі. Пазней гэта відэа паказалі Прэзідэнту, і ён не мог не ўмяшацца.

Высветлілася, што гаспадыня сабакі разведзеная, дзяцей няма. Раней была неаднаразова судзімая. У 2015 годзе яе за хуліганства прысудзілі да пяці гадоў абмежавання волі без накіравання ў выпраўленчую ўстанову, у 2017-м за ўхіленне ад адбыцця пакарання яе асудзілі на паўтара года пазбаўлення волі. Гэтым разам жанчыну хочуць прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасці за жорсткае абыходжанне з жывёламі, непадпарадкаванне міліцыі. Да суду яна змешчаная ў ізалятар часовага ўтрымання. Сваякі жанчыны сваёй біяграфіяй ёй не саступаюць, таму сабачка апынуўся ў прытулку.

Гаспадыня падпісала адмову ад сабакі. Шчанюка прывезлі ў Мінск, і 2 мая ў фінале хакейнай трэніроўкі Прэзідэнт падарыў яго трэнеру сваёй каманды, сенатару Дзмітрыю Баскаву.

Аказалася, собачка – хлопчык узростам год і тры месяцы. Вельмі кампанейскі, сямейны і любіць дзяцей.

Дарэчы, у краіне распрацоўваецца закон аб абароне жывёл. Яшчэ ў студзені Аляксандр Лукашэнка падчас Паслання беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу падтрымаў распрацоўку гэтага законапраекта. Гэтую тэму перад Прэзідэнтам актуалізавала дэпутат Марыя Васілевіч.

«Абсалютна згодны з тым, што нарматыўных актаў, якія ў нас ёсць, недастаткова, — адзначыў кіраўнік дзяржавы. — Таму калі дэпутаты распрацуюць адпаведны законапраект і збяруць лепшае ў свеце, у тым ліку расийскае, я гатовы да гэтага падключыцца і спрыяць прыняццю дакумента па-за тым планам, які зацверджаны Прэзідэнтам, і прыводзіць яго ў жыццё».

Аляксандр Лукашэнка падзяліўся, што заўсёды хваравіта рэагуе, калі яму дакладваюць пра выпадкі жорсткага абыходжання з жывёламі. «Для мяне непрымальныя і недапушчальныя тры рэчы: плач дзяцей, гвалт над жанчынамі, забойства жывёл», — сказаў ён.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.