Вы тут

Дэпутаты ўдзельнічаюць у акцыі «Беларусь памятае. Памятаем кожнага»


Акцыя, прымеркаваная да Дня Перамогі, праходзіць з 4 па 9 мая па ўсёй Беларусі, паведамляе прэс-служба ніжняй палаты парламента. Падчас яе дэпутаты правядуць шэраг урокаў памяці ў навучальных установах краіны і павіншуюць ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны. 


Заўтра па ініцыятыве парламентарыя Ліліі Ананіч у Барысаве адбудзецца канферэнцыя «Гістарычная памяць: генацыд беларускага народа». Адной з цэнтральных падзей мерапрыемства стане прэзентацыя ўнікальнага электроннага інтэрактыўнага рэсурсу «Спаленыя вёскі барысаўскага раёна», які распрацаваны па ініцыятыве і пры падтрымцы дэпутата супрацоўнікамі Барысаўскай цэнтральнай раённай бібліятэкі імя І.Х.Каладзеева. У канферэнцыі прымуць удзел супрацоўнікі Нацыянальнага архіва, Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук, прадстаўнікі дзяржаўных і грамадскіх арганізацый Барысаўскага раёна. Дэпутат Святлана Любецкая прыме ўдзел у патрыятычным літаратурна-музычным фестывалі студэнцкай моладзі «Вечны агонь нашай памяці» у БДУФК. 

На 5 мая дэпутаты ад Гомельскай вобласці запланавалі шэраг сустрэч з навучэнцамі. Так, Ірына Даўгала правядзе ўрокі памяці ў сярэдняй школе № 3 імя Д.Н.Пенязькова і сярэдняй школе № 32 Гомеля. Віталь Уткін сустрэнецца з навучэнцамі гімназія № 14 Гомеля. Жанна Чарняўская правядзе дыялогавую пляцоўку «Ад пачатку вайны да парада Перамогі» з навучэнцамі ўстаноў адукацыі і насельніцтвам мікрараёна «Юбілейны» горада Хойнікі, а Вольга Крэч павіншуе ветэрана Вялікай Айчыннай вайны. Наведае дома ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны і Ірына Луканская. 

Парламентарыі Алена Патапава і Віктар Мікалайкін таксама 5 мая правядуць урокі памяці ў сваіх акругах: Алена Патапава — у сярэдняй школе № 39 імя І.Д.Лебедзева і гімназіі № 10 Гродна, Віктар Мікалайкін — у сярэдняй школе № 40 імя М.М. Громава Віцебска.

Дэпутат Валянціна Бегеба наведае ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны сумесна з тэрытарыяльным цэнтрам сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Пінскага раёна.

Дэпутат Андрэй Струнеўскі наведае ветэрана Вялікай Айчыннай вайны ў пасёлку Энергетыкаў Дзяржынскага раёну.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».