Вы тут

Петрышэнка: Беларусь зацікаўлена ў павелічэнні колькасці расійскіх турыстаў


Беларусь зацікаўлена ў павелічэнні колькасці расійскіх турыстаў. Аб гэтым намеснік прэм’ер-міністра Ігар Петрышэнка заявіў у час сустрэчы са старшынёй камітэта па турызму Масквы Кацярынай Пронічавай, перадае БелТА.


Фота: БелТА

Ігар Петрышэнка звярнуў увагу на тое, што пасля зняцця звязаных з пандэміяй абмежаванняў турыстычная сфера актывізуецца. «Для нас супрацоўніцтва з Масквой заўсёды было, ёсць і будзе прыярытэтам, паколькі і па тавараабароце, і па экспарце турыстычных паслуг лічбы добрыя, назіраецца тэндэнцыя да іх росту. Мне здаецца, трэба турыстычную сферу вывесці ў авангард нашага ўзаемадзеяння. Многія нашы маршруты спадабаліся масквічам : і Мінск, і Гомель, і Магілёў, і Віцебск. Папулярны і аграэкатурызм, і аздараўленчы, і медыцынскі турызм», — адзначыў ён.

Асобна віцэ-прэм’ер вылучыў патрыятычны турызм. «Цяпер для Беларусі і Расіі ён мае асаблівае значэнне. Нашы краіны актыўна адстойваюць праўду аб подзвігу нашых бацькоў, дзядоў, прадзедаў у Вялікай Айчыннай вайне. Мы развіваем шэраг адпаведных турыстычных маршрутаў: Брэсцкая крэпасць, лінія Сталіна, Курган Славы і, вядома ж, Хатынь «У Расіі таксама ёсць шэраг такіх месцаў. Мы павінны ўсё гэта нарошчваць і развіваць патрыятычны турызм для маладога пакалення», — упэўнены ён.

На думку намесніка прэм’ер-міністра, мэтазгодна падпісаць дакумент аб супрацоўніцтве паміж Нацыянальным агенцтвам па турызме Беларусі і камітэтам па турызме Масквы. «Патрэбен не проста рамачны дакумент, а прадметны, канкрэтны план або дарожная карта з тэрмінамі, з турыстычнымі кампаніямі», — падкрэсліў Ігар Петрышэнка.

Віцэ-прэм’ер адзначыў вялікі патэнцыял узаемадзеяння Беларусі і Масквы ў турыстычнай сферы і канстатаваў, што разлічвае на яго далейшае пашырэнне. «Мы зацікаўлены, каб было актыўнае ўзаемадзеянне па лініі нашых турыстычных арганізацый. Гатовы па ўсіх відах турызму, якія цікавыя масквічам, прадаставіць адпаведныя паслугі», — дадаў ён.

Кацярына Пронічава ў сваю чаргу адзначыла, што турызм аб’ядноўвае людзей, дазваляе даведацца пра іншую культуру. «Для нас важны абмен турыстамі: каб масквічы прыязджалі ў Беларусь і адкрывалі яе для сябе — і прыродныя, і гістарычныя аб’екты, і наадварот. Цяпер якраз вельмі добры момант, таму што ўсе абмежаванні зняты, неўзабаве летнія канікулы. Масква — вялікі транспартны і турыстычны хаб, праз яе будуць ехаць і цюменцы, і жыхары Далёкага Усходу, і прадстаўнікі рэспублік Паўночнага Каўказа», — рэзюмавала яна.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».