Вы тут

Кароткатэрміновыя валютныя дэпазіты за год выраслі больш чым у 5 разоў


Кароткатэрміновыя валютныя дэпазіты за год выраслі больш чым у 5 разоў. Паводле інфармацыі партала «Усе банкі Беларусі», за апошнія два месяцы значна выраслі рэальныя стаўкі па ўсіх дэпазітах для насельніцтва.


Сярэдняя стаўка па новых валютных укладах для фізічных асоб на тэрмін да 1 года ў банках Беларусі ў сакавіку вырасла ў 1,8 разы — да 5,92 % гадавых у параўнанні з лютым гэтага года, а ў параўнанні з сакавіком мінулага года — у 5,4 разы.

Такі значны скачок даходнасці ўкладаў у сакавіку быў выкліканы імкненнем банкаў спыніць адток валютных дэпазітаў насельніцтва. Павялічылася таксама і сярэдняя стаўка па новых дэпазітах на тэрмін звыш 1 года. За год гэты паказчык вырас прыкладна ў 3,4 разы (да 7,86 % з 4,74 % у лютым).

Досыць моцна працэнты паялічыліся па ўкладах, намінаваных у расійскіх рублях. Сярэдняя стаўка па новых кароткатэрміновых дэпазітах паднялася ў сакавіку да 18,8 %, павялічыўшыся ў 3 разы ў параўнанні з лютым таго ж года і прыкладна ў 5,1 раза за год. Па доўгатэрміновых дэпазітах стаўка па расійскіх рублях паднялася ў 2,5 і 3,2 разы адпаведна, дасягнуўшы 23,4 % гадавых.

Але і па ўкладах у доларах рост працэнтаў быў уражлівым. Сярэдняя стаўка па новых укладах у доларах тэрмінам да года ў сакавіку паднялася да 5,01 %, што больш, чым у лютым бягучага года ў 1,6 разы, і больш, чым у сакавіку мінулага года ў 4,8 разы. Працэнты па ўкладах на тэрмін звыш года падняліся адпаведна ў 1,3 і 2,9 разы — да 6,02 %.

Па доўгатэрміновых валютных дэпазітах стаўка павялічылася да 5,68 % гадавых, гэта значыць у 2 і 4, 8 разы адпаведна.

Сяргей КУРКАЧ

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».