Вы тут

Якія прадукты могуць спатрэбіцца ў агародзе?


Запасіце гарчычны парашок, соль і соду. Асабліва калі вы супраць пестыцыдаў і двума рукамі за арганічныя гародніну і садавіну. Сродкі-памагатыя з прадуктовай, гаспадарчай крамы і аптэкі саслужаць добрую службу ў агародзе і пазбавяць ад неабходнасці прымяняць «атруту» там, дзе можна абысціся без яе.


Соль

Калі вы спрабавалі пазбавіцца ад хрэна, які вырас у неналежным месцы, то ведаеце, наколькі гэта цяжка: колькі яго не выкопвай, а карані працягваюць жыць і расці. Каб перамагчы хрэн, трэба зразаць яго лісце і засыпаць месца зрэзу соллю.

Пладовыя дрэвы да распускання пупышак апырскваюць моцным саляным растворам, каб прадухіліць грыбковыя захворванні.

Паўшклянкі солі раствараюць у вядры вады і адзін раз за сезон праліваюць рэпчатую цыбулю для прафілактыкі мучністай расы і для знішчэння цыбульнай мухі.

Вельмі любяць падкорм саляным растворам буракі. Іх падкормліваюць двойчы: у стадыі 4-5 сапраўдных лістоў і за месяц да ўборкі ўраджаю. Падкормка гатуецца вельмі проста: 100 грамаў солі раствараецца ў 10 літрах вады.

Сода

Без харчовай соды ўвогуле складана ўявіць сучасны агарод. Калі вы вырошчваеце на сваім участку вінаград, то не забудзьцеся ў перыяд паспявання ягад апырскаць лазу растворам соды — 75 г на 10 л вады. Такая працэдура абараняе вінаград ад шэрай гнілі і павялічвае ўтрыманне цукроў у ягадах.

Такім жа растворам можна апырскваць усе фруктовыя дрэвы для барацьбы з лістагрызучымі вусеніцамі.

Сода — адно з эфектыўных сродкаў супраць мучністай расы. Раствор чайнай лыжкі соды ў літры вады выкарыстоўваюць для прафілактычнага апырсквання агуркоў. Агрэст і парэчку апрацоўваюць комплексным сродкам: 1 ст. л. соды, 1 таблетка аспірыну, 1 ч. л. сродку для мыцця посуду або вадкага мыла, 1 ст. л. алею на 4,5 літра вады.

Растворам соды (1 ст. л. на 10 л вады) паліваюць агуркі, каб прадухіліць заўчаснае жаўценне лісця.

Каб адвадзіць вусеніц, многія агароднікі пасыпаюць капусныя лісты сумессю соды, мукі і пылку роднасных капусце кветак.

Акрамя таго, сода ўваходзіць у склад комплекснага настою для намочвання насення перад пасадкай.

Гарчычны парашок

Па-першае, гарчыца дапамагае ў нялёгкай барацьбе са смаўжамі. Парашок рассыпаюць паміж раслінамі пры першых прыкметах гэтага шкодніка: на капусце, перцах... Па-другое, гарчычны парашок — адзін з кампанентаў настою супраць капуснай тлі. Па-трэцяе, настой гарчыцы выдатна працуе супраць агнеўкі, тлі, яблыневай пладажоркі і іншых лістагрызучых вусеніц.

Для яго прыгатавання 100 г гарчычнага парашка заліваюць 10 л вады і настойваюць два дні. Затым працэджваюць, разводзяць вадой 50:50 і ў кожнае вядро дадаюць па 40 г мыла для лепшага прыліпання.

Кефір або сыроватка

Кефір і іншыя кісламалочныя прадукты прымяняюцца, як правіла, у мэтах прафілактыкі і барацьбы з патагеннымі грыбковымі захворваннямі. Малочнакіслыя бактэрыі і грыбкі душаць канкурэнтаў, а самі шкоды раслінам не наносяць.

Кефірам апырскваюць лісце агуркоў, каб спыніць іх жаўценне. Для гэтага два літры кефіру разводзяць у вядры вады.

З дапамогай кефіру можна пазбавіцца ад мучністай расы на агрэсце.

Сярод кампанентаў рэцэпта самастойнага прыгатавання ЭМ-настою таксама заўважаны кефір.

Для прафілактыкі фітафторы можна апырскаць расаду таматаў наступным растворам: паўлітра кефіру, 1 шклянка пэпсі або кока-колы на 10 літраў вады. А з першых дзён ліпеня таматы апырскваюць растворам кефіру напалову з вадой.

Літр кефіру, разведзены ў вядры вады, з'яўляецца таксама выдатным падкормам як для расады памідораў, так і для дарослых раслін.

Ва ўсіх вышэйпералічаных рэцэптах кефір можа быць заменены на сыроватку.

Кока-кола ці пэпсі

Як ужо гаварылася вышэй, кока-кола ці пэпсі разам з кефірам ужываецца для апырсквання памідорнай расады. На кока-калу, налітую ў неглыбокія, прыкапаныя ў зямлю побач з раслінамі ёмістасці спаўзаюць смаўжы як на прынаду. А яшчэ некаторыя агароднікі сцвярджаюць, што апырскванне колай пазбаўляюць расліны ад нашэсця тлі.

Ірына ТАМКОВІЧ

Загаловак у газеце: Не толькі для ежы

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.