Вы тут

У Мінску ўзнагародзілі пераможцаў рэспубліканскага агляду-конкурсу «Ратавальнікі вачыма дзяцей»


Традыцыйна месцам развіцця ўсіх падзей стаў сталічны Палац дзяцей і моладзі, дзе прайшла выстаўка конкурсных работ. Там было прадстаўлена больш за 300 узораў дзіцячай творчасці, аб'яднаных тэмай бяспекі: казкі, апавяданні, вершы, малюнкі, скульптуры малых форм, мадэлі пажарнай аварыйна-ратавальнай тэхнікі, коміксы і стыкерпакі. Работы здзіўлялі ўсіх наведвальнікаў не толькі разнастайнасцю жанраў, але і ўзростам удзельнікаў, частка з якіх нядаўна пераступіла школьны парог.


Перад хвалюючым момантам узнагароджання хлопчыкаў і дзяўчынак чакала наведванне адукацыйнага цэнтра бяспекі МНС. Дзеці былі ў захапленні ад забаўляльнай праграмы: уразіла колькасць лакацый і дэталёвыя прапрацоўкі небяспечных сітуацый, у якіх можа апынуцца не толькі дзіця, але і дарослы. Пераход дарогі на забараняльны сігнал святлафора, сустрэча з незнаёмцам у ліфце або цёмным завулку, ДТЗ, пажар, ураганны вецер і іншыя надзвычайныя здарэнні былі змадэляваны з выкарыстаннем натуральных аб'ектаў, рэчаў, прадметаў або ў віртуальнай рэальнасці. Ніхто не згубіў магчымасці выпрабаваць сябе ў праходжанні асобных квэстаў — выбрацца з задымленага памяшкання, аказаць першую дапамогу пацярпеламу або прышпіліць рамень бяспекі ў перакуленай машыне.

Пасля такога ўсплёску эмоцый і адрэналіну ўдзельнікі конкурсу адправіліся ў Палац дзяцей і моладзі — па заслужаныя ўзнагароды. Вітаў іх намеснік міністра па надзвычайных сітуацыях Андрэй Юржыц.

— Конкурс «Ратавальнікі вачыма дзяцей» — вельмі важнае мерапрыемства не толькі для МНС, але і для краіны ў цэлым. Нават такім шляхам — праз дзіцячую творчасць — мы клапоцімся пра бяспеку грамадзян. Калі дзеці ведаюць гэтыя правілы — іх ведаюць і бацькі, якія, у сваю чаргу, даносяць гэта да іншых людзей, выкарыстоўваюць у рэальным жыцці.

Усяго было ўзнагароджана больш як 65 дзяцей самых розных узростаў. Уражаннямі ад удзелу ў конкурсе падзялілася Паліна Саланінка, якая прадстаўляла сваю работу ў намінацыі «Комікс»:

— У якасці тэмы для работы я выбрала правілы бяспекі ў парку атракцыёнаў. Вырашыла, што яны вельмі актуальныя напярэдадні адкрыцця сезона. Аддала перавагу коміксу, таму што менавіта ў такім фармаце лягчэй за ўсё расказаць гісторыю на прыкладзе канкрэтных сітуацый. Лічу, што ўдзел у гэтым конкурсе дапамагае не толькі раскрыць творчыя здольнасці, але і навучыць больш сур'ёзна думаць аб бяспецы.

Вадзім Панкоў, прадстаўнік Гомельскай вобласці, які заняў 2-е месца ў намінацыі «Малюнак» ва ўзроставай катэгорыі 7—10 гадоў, у сваёй рабоце паказаў пажарнага, які шчытом закрывае вёску ад агню.

— Менавіта ён стаў маім героем, бо прафесія «ратавальнік» вельмі важная для ўсіх нас. У будучыні я таксама хачу ім стаць, каб абараняць людзей ад бед.

Пасля ўручэння заслужаных узнагарод дзеці з задавальненнем пазіравалі для агульнага фота і сваімі ўсмешкамі дзякавалі арганізатарам за магчымасць праявіць сябе ў творчасці.

Алена БУГАЕВА,

галоўны спецыяліст Рэспубліканскага цэнтра прапаганды МНС

Загаловак у газеце: Ратавальнікі вачыма дзяцей

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.