Вы тут

Сергеенка ўручыў дзяржузнагароды Качанавай і некаторым сенатарам


Сёння на пасяджэнні восьмай сесіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Ігар Сергеенка па даручэнні кіраўніка дзяржавы ўручыў дзяржаўныя ўзнагароды старшыні Савета Рэспублікі Наталлі Качанавай і некаторым сенатарам за актыўную і плённую працу па падрыхтоўцы і правядзенні рэспубліканскага рэферэндуму па ўнясенні змяненняў у Канстытуцыю, у тым ліку ў складзе Канстытуцыйнай камісіі, перадае БелТА.


«Абмеркаванне праекта Канстытуцыі атрымалася сапраўды ўсенародным, — падкрэсліў Ігар Сергеенка. — Паступіла больш за 8 тыс. зваротаў грамадзян у перыяд абмеркавання. Напэўна, упершыню за гісторыю суверэннай Беларусі такое маштабнае мерапрыемства мы правялі. Сёння відавочна, што ў цэлым мерапрыемства прайшло арганізавана, масава. Людзі з цікавасцю ішлі на выбарчыя ўчасткі і выказвалі сваю волю. І сёння па даручэнні Прэзідэнта я ўпаўнаважаны ўручыць дзяржаўныя ўзнагароды, а таксама ўзнагароды Адміністрацыі Прэзідэнта кіраўніку Савета Рэспублікі і некаторым членам Савета Рэспублікі».

У прыватнасці, за шматгадовую плённую працу, высокі прафесіяналізм, значны асабісты ўклад у дзяржаўнае будаўніцтва, актыўны ўдзел у грамадска-палітычным жыцці Падзякі Прэзідэнта ўдастоена старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава. Старшыня Пастаяннай камісіі па заканадаўстве і дзяржаўным будаўніцтве Сяргей Сівец узнагароджаны медалём «За працоўныя заслугі». Ганаровай граматай Адміністрацыі Прэзідэнта ўзнагароджаны старшыня Пастаяннай камісіі па эканоміцы, бюджэце і фінансах Таццяна Рунец, старшыня Пастаяннай камісіі па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні Міхаіл Русы і начальнік інфармацыйна-аналітычнага ўпраўлення Сакратарыята Савета Рэспублікі Кацярына Рэчыц.

Фота БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».