Вы тут

Лукашэнка павіншаваў работнікаў сферы інфармацыі і сувязі


Работнікам сферы інфармацыі і сувязі Рэспублікі Беларусь.


Дарагія сябры!

Ад усяго сэрца віншую з прафесійнымі святамі — Днём друку і Днём работнікаў радыё, тэлебачання і сувязі.

Бурнае развіццё сродкаў сувязі і камунікацыі, электронных СМІ і сацыяльных сетак кардынальна змяніла жыццё людзей на нашай планеце. Пашырыліся магчымасці для эканомікі і сацыяльнай сферы, проста зносін, але адначасова свет і сам чалавек сталі больш уразлівымі. Невыпадкова ў наш лексікон трывала ўвайшло словазлучэнне «інфармацыйная вайна».

Па сутнасці, сёння вы, супрацоўнікі сродкаў масавай інфармацыі, спецыялісты, якія забяспечваюць работу камунікацыйных сістэм, знаходзіцеся на перадавой інфармацыйнага фронту, дзе ідзе бескампрамісная бітва за думкі і душы людзей. Мы ніяк не можам прайграць тым, хто мае намер адмяніць нашу гісторыю і культуру, а заадно саму дзяржаву і беларускі народ.

Ваша высакародная місія — не проста выпусціць газету альбо тэлерэпартаж, а данесці да чалавека жыватворнае слова праўды, якое дапамагае яму ўзняцца над штодзённасцю, надае сілы для стварэння, робіць яго сапраўдным патрыётам Айчыны.

Жадаю вам моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту, мірнага неба, новых творчых праектаў і дасягненняў.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь

Аляксандр ЛУКАШЭНКА

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?