Вы тут

Жыллёвы клопат і зямельнае пытанне


Старшыня аблвыканкама Іван Крупко правёў прыём грамадзян у Гомелі.


На прыём да кіраўніка рэгіёну звярнулася жыхарка Мазыра. Наталля не згодна з тым, што яна і яе непаўналетнія дзеці вымушаныя шукаць новае месца пражывання, з“язджаць са «сваёй» кватэры. Як патлумачыла заяўніца, жыллё – арэнднае, вылучалася яе мужу, супрацоўніку МНС, як службовая кватэра. Але сям“я распалася, былы муж з’ехаў. Чацвёрты год заяўніца аплачвае жыллё сама. Стаіць яна і ў чарзе на паляпшэнне жыллёвых умоў. Але ж па законе не мае права пражываць ў гэтай кватэры. Як было адзначана, былы муж з арэнднай кватэры выпісаны, дагавор на яе скасаваны.

Засяліцца з дзецьмі ў добраўпарадкаваны інтэрнат блочнага тыпу і паралельна стаць на ўлік па атрыманне арэнднага жылля: такі варыянт вырашэння жыццёвай сітуацыі прапанаваў разгледзіць мазыранцы Іван Крупко.

Па дапамогу ў вырашэнні кватэрнага пытання да губернатара звярнулася і сям'я са Жлобіна. Заяўнікі распавялі, што некалькі гадоў таму выступалі дольшчыкамі ў будаўніцтве шматкватэрнага жылля.

- Пачалі будаваць кватэру, аднак асабістыя акалічнасці змяніліся. І ў лютым 2017 года да моманту, як дом пабудавалі, скасавалі дагавор з трэстам, - распавялі заяўнікі. - Грошы за кватэру былі ўнесены поўнасцю. Прадпрыемства абяцала вярнуць усю суму пасля рэалізацыі кватэры, аднак праз паўгода аб'явіла сябе банкрутам.

Цяпер забудоўшчык у стадыі санацыі, і ўсе плацяжы ідуць строга па чэргах. Заяўнікі - у пятай.

Адным са шляхоў вырашэння сітуацыі можа стаць зварот у эканамічны суд, звярнуў увагу кіраўнік рэгіёну. Іван Крупко даў даручэнне спецыялістам дапамагчы сям’і з юрыдычным афармленнем іску ў суд.

На прыём да старшыні аблвыканкама з зямельным пытаннем звярнуўся фермер з Акцябрскага раёна:

- Вырошчваю агародніну. Цяпер у нас 218 гектараў. Побач ёсць землі, якія не выкарыстоўваюцца, - 2 участкі па 40 гектараў. Прашу іх выдзеліць, - звярнуўся жыхар раёна.

Фермер запэўніў, што для апрацоўкі дадатковых участкаў у тэхнічным плане ёсць усе неабходнае. У гаспадара абсталяваны два агароднінасховішчы на 2 тысячы тон, ёсць уласная ўпаковачная лінія.

Старшыня аблвыканкама даручыў аператыўна вывучыць сітуацыю і прыняць рашэнне па агучаным фермерам звароце.

На прыёме кіраўніка рэгіёну былі абмеркаваныя і іншыя пытанні. Па кожным Іван Крупко даў канкрэтныя даручэнні.

Наталля КАПРЫЛЕНКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».