Вы тут

Якія фільмы пра Вялікую Перамогу пакажуць на ТБ у гонар свята 9 мая?


Кінафільмы, якія распавядаюць пра падзеі Вялікай Айчыннай вайны, заўсёды нагадваюць пра галоўнае: што жыццё — найвялікшая каштоўнасць, што гераізм незалежна ад яго маштабаў ёсць адзнака чалавечнасці і сілы... Напярэдадні і ў Дзень Перамогі прапаноўваем паглядзець ваеннае кіно, каб згадаць той няпросты і лёсавызначальны час і людзей, дзякуючы якім мы сёння маем мірнае неба над галавой.


На «Беларусь 2» сярод кінастужак ваеннай тэматыкі варта звярнуць увагу на героіка-прыгодніцкі фільм Юрыя Бяржыцкага «Вам — заданне» (2004 г.). Ваенная драма прысвечана гераічным і суровым падзеям. Дзеянне карціны пачынаецца вясной 1941-га і завяршаецца першымі месяцамі пасля вызвалення Беларусі, а ў цэнтры сюжэта — гісторыя трох братоў Купрэвічаў. Тут ёсць усё: і складаныя лёсы, і гераічныя ўчынкі, і сапраўдныя пачуцці, і ўменне верыць нягледзячы ні на што... Не прапусціце паказ кінастужкі ў суботу днём.

Увечары тут пакажуць беларуска-расійскую драму «Брэсцкая крэпасць» (рэжысёр Аляксандр Кот, 2010 г.). Сюжэт фільма вяртае нас у часы гераічнай абароны Брэсцкай крэпасці, якая прыняла на сябе ўдар нямецка-фашысцкіх захопнікаў 22 чэрвеня 1941 года. Падзеі ўсяго, што адбывалася там, гледачы бачаць вачыма героя фільма Сашкі Акімава (прататыпам якога стаў 15-гадовы Пеця Клыпа, адзін з ацалелых абаронцаў крэпасці).

У нядзелю 8 мая рэкамендуем паглядзець ваенную драму «Радзіма або смерць» (2007 г.) ад рэжысёра Алы Крыніцынай. Фільм расказвае пра групу дыверсантаў, якую вораг стварыў, выкарыстаўшы дзяцей з дзіцячага дома, каб рэалізаваць свае планы па разбурэнні чыгуначных пуцей. Але раптам усё пойдзе не па плане, і паўстане пытанне, ці спраўдзяцца намеры захопнікаў…

На тэлеканале «НТБ-Беларусь» у суботу чакаем паказ фільма Міхаіла Пташука «У жніўні 44-га», а ў панядзелак — ваенна-гістарычную драму Канстанціна Фама «Сведкі». Апошні расказвае гісторыю Халакосту вачыма нямых сведкаў тых падзей і складаецца з трох навэл: «Чаравічкі» (2012 г.), «Брут» (2016 г.) і «Скрыпка» (2017 г.). Здымкі праекта вяліся на працягу пяці гадоў на тэрыторыі 9 краін — Расіі, Беларусі, Чэхіі, Польшчы, Францыі, ЗША, Ізраіля, Украіны і Румыніі.

Сацыякультурны тэлеканал «Беларусь 3» таксама прапануе сваім гледачам шэраг адметных і цікавых кінастужак ваеннай тэматыкі, сярод якіх «Гарачы снег» (1972 г.) Гаўрыіла Елізарава, «Яны змагаліся за Радзіму» (1975 г.) Сяргея Бандарчука, «У небе «начныя ведзьмы» (1981) Яўгеніі Жыгуленкі, «Жэня, Жэнечка і «кацюша» (1967 г.) Уладзіміра Матыля і іншыя. У суботу тут адбудзецца паказ ваеннай кінааповесці «Чаклун і Румба» рэжысёра Андрэя Голубева. Дзеянне карціны адбываецца ў 1944-1945 гадах у Прусіі, а ў цэнтры ўвагі — франтавы лёс аднаго з мільёнаў салдат Вялікай Айчыннай вайны, сапёра Фёдара Чаклуна, і яго чатырохногага сябра — аўчаркі Румбы.

А вось героіка-прыгодніцкая кінастужка «Сын палка» (1981 г.) рэжысёра Георгія Кузняцова расказвае пра 12-гадовага хлопчыка, якога разведчыкі артылерыйскага палка знаходзяць падчас рэйду. Аказваецца, што дзіця жыве само па сабе ўжо два гады, і мужчыны прымаюць рашэнне забраць яго і адправіць у тыл. Але хлопец па дарозе ў горад збягае і зноў вяртаецца да разведчыкаў. Камандзір, прыкіпеўшы да малога душой, вырашае ўсынавіць яго. А пасля яго смерці шэфства над хлопчыкам бяруць на сябе аднапалчане. Не прапусціце паказ у суботу вечарам ці ў панядзелак на «Беларусь 3».

На «Беларусь 1» будзе магчымасць не толькі паглядзець кіно, але і паназіраць за мерапрыемствамі святкавання 9 Мая ў эфіры інфармацыйнага канала «Дзень Перамогі». Тут плануюцца паказ тэлефільма «Таемныя сцяжынкі», трансляцыя цырымоніі ўскладання кветак да манумента Перамогі, прамыя ўключэнні і спецрэпартажы, а вечарам — гала-канцэрт «Памяць пакаленняў» у рамках тэлепраекта «Плошча Перамогі». Што да кінастужак, то іх выбар даволі разнастайны. У суботу — прэм’ерны паказ шпіёнскай меладрамы «Пераклад з нямецкай» (рэжысёр Андрэй Мармантаў, 2019 г.), у нядзелю чакаем паказ ваенна-прыгодніцкага баевіка «Танкі» (рэжысёр Кім Дружынін, 2018 г.). А 9 мая пройдзе паказ серыяла «Па законах ваеннага часу», мастацка-публіцыстычнага фільма «Засакрэчаная вайна». Таму сачыце за праграмай, каб не прапусціць фільмы і праграмы, якія выбралі для сябе.

Алена ДРАПКО

Фота з адкрытых крыніц

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.