Вы тут

Качанава: Няма нічога больш важнага, чым мір і спакой


Перад гэтым Старшыня Савета Рэспублікі азнаёмілася з экспазіцыяй школьнага музея, прысвечанай аднаму з кіраўнікоў партызанскага руху на тэрыторыі Беларусі Кірылу Мазураву, наведала турыстычнае агенцтва гімназіі «Акадэмія падарожжаў», а таксама ўбачыла найбольш цікавыя экспанаты ў этнаграфічным кабінеце-музеі «Народны побыт Беларусі». Аб тым, чым па праве ганарыцца навучальная ўстанова, расказвалі не толькі настаўнікі, а і навучэнцы гімназіі. 


Менавіта яны — маладыя, актыўныя, жыццярадасныя — прадэманстравалі падчас Уроку памяці, чаму сёння як ніколі важна гаварыць пра падзеі Вялікай Айчыннай вайны і чаму трэба берагчы памяць аб іх. Сучаснае пакаленне беларусаў добра ўсведамляе, што менавіта на іх ляжыць адказнасць за будучыню сваёй краіны. У гэтым кантэксце вельмі сімвалічная назва Уроку памяці, прысвечанага 77-й гадавіне Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, — «Нам гэты мір завешчана берагчы». 

— Для кожнага чалавека няма нічога больш важнага, чым мір і спакой, — сказала Наталля Качанава. — І сучасны свет паказвае, што гэта актуальна. Зберагчы і захаваць мір у сваёй краіне — вельмі важна. Па-мойму, сёння няма больш важнага пытання для нас усіх. Сімвалічна, што мы разам з дзецьмі абмяркоўваем гэтыя пытанні напярэдадні такога вялікага свята — Дня Перамогі, якое ў бліжэйшыя дні будзем адзначаць. Гэтае свята дазваляе нам яшчэ раз успомніць аб тых, хто не дажыў да гэтага светлага дня, хто сёння побач з намі, хоць гэтая памяць заўсёды ў нашых сэрцах. 

Спікер верхняй палаты парламента акцэнтавала ўвагу на тым, што вельмі важна, каб гэтая памяць была ў сэрцах маладых хлопцаў і дзяўчат, якія сёння жывуць у дастаткова паспяховай і мірнай краіне, дзе спакой, чысціня, дзе створаны ўсе ўмовы для таго, каб малады чалавек змог сябе рэалізаваць. «Аднак трэба разумець, як няпроста даецца падтрыманне міру і спакою, усё тое, што зрабілі папярэднія пакаленні для развіцця нашай краіны, — заўважыла Наталля Качанава. — У нас ёсць усё для таго, каб жыць, радавацца гэтаму жыццю. Мы павінны перадаць гэта маладым людзям, што за ўсім гэтым стаіць — праца шматлікіх пакаленняў людзей, якія працавалі і жылі да нас». 

У другую нядзелю мая ў краіне ўжо як некалькі гадоў адзначаецца Дзень Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга. Сёлета ён будзе адзначацца акурат напярэдадні Дня Перамогі — 8 мая. Наталля Качанава назвала сімвалічным тое, што гэтыя два святы практычна праходзяць адначасова. «Герб і сцяг — гэта сімвалы нашай краіны, якія мы павінны берагчы, — падкрэсліла Старшыня Савета Рэспублікі. — Пад сцягамі людзі ішлі ў бой, гінулі, і мы павінны гэтымі сімваламі ганарыцца. Яны павінны быць у нашых сэрцах. І горка, калі бачыш, што сцяг, нават маленькі сцяжок, які прадаецца сёння як сімвал нашай дзяржаўнасці, можа валяцца пад нагамі. Такога быць не павінна! Гэта наша краіна, гісторыя, усё тое, аб чым мы гаворым у сувязі з захаваннем нашай гістарычнай памяці. Мы павінны шанаваць і паважаць нашы дзяржаўныя сімвалы».

Не застаецца раўнадушнай Наталля Качанава і да таго, што ў суседніх краінах зносяцца помнікі, якія сімвалізуюць Перамогу савецкага народа ў Другой сусветнай вайне. «У маёй свядомасці гэта не ўкладваецца, — кажа спікер верхняй палаты. — Так быць не павінна! Людзі ваявалі, адстаялі свабоду, незалежнасць, столькі людзей загінула... Прычым гінулі не толькі тыя, хто ваяваў са зброяй у руках, а і ў нічым невінаватыя мірныя жыхары: дзеці, старыя... І як сёння забыць гэта ўсё!? У людзей, якія не памятаюць і не шануюць свайго мінулага, няма светлай будучыні. І ў той краіны, дзе такое адбываецца, яе няма. Нельга затаптаць у бруд светлую памяць людзей, якія зрабілі для цябе многае, адстаяўшы мір і свабоду». 

Падчас Уроку памяці Наталля Качанава была максімальна ўключана ў дыялог, адказала яна і на пытанні навучэнцаў гімназіі. Пры гэтым папрасіла быць шчырымі і пытацца тое, што іх сапраўды цікавіць. Школьнікі, у сваю чаргу, папрасілі спікера верхняй палаты парламента падзяліцца ўражаннямі пасля наведвання іх школьнага музея, таксама спыталіся, аб якой прафесіі Наталля Іванаўна марыла ў дзяцінстве, які прафесійны шлях абрала ў выніку. Па просьбе навучэнцаў гімназіі Старшыня Савета Рэспублікі расказала і аб сваёй сям’я, якая таксама спазнала, што такое вайна. 

— У гады вайны бацька жыў у Расіі, маці — у Беларусі, — расказала Наталля Качанава. — Мама дзіцём правяла вайну тут, у акупацыі. Мне пашанцавала ў жыцці: яна жыве і сёння. Я з гэтай вайной у сэрцы вырасла. У бацькі ваявалі браты. Ён быў самы малодшы. Яго брат быў цяжка паранены. У мамы ваяваў яе родны дзядзька, які ўзнагароджаны ордэнам Чырвонага Сцяга, дайшоў да Берліна. Калі пералічваць усіх сваякоў, якія прымалі ўдзел у гэтай жудаснай вайне, гэта дастаткова вялікая гісторыя. Я ганаруся сваімі сваякамі, увогуле ўсімі тымі людзьмі, якія прайшлі гэтае жудаснае ліхалецце. 

Спікер верхняй палаты парламента падкрэсліла, што не можа спакойна гаварыць аб вайне. «Мне так хочацца дастукацца да кожнага маладога чалавека, каб яны шанавалі і памяталі, што перажылі нашы старэйшыя пакаленні, — заўважыла яна. — Не проста шанаваць і памятаць — нават на хвіліначку ўявіць, у якіх нечалавечых умовах праходзіла маладосць, дзяцінства нашага старэйшага пакалення. Тады разумееш, наколькі важна захаваць мір». 

Вераніка КАНЮТА

Фота БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».