Вы тут

Гулевіч: Сілы спецаперацый на трох напрамках гарантуюць бяспеку Беларусі


Начальнік Генеральнага штаба Узброеных Сіл — першы намеснік міністра абароны Рэспублікі Беларусь Віктар Гулевіч заявіў аб нарастаючай ваеннай пагрозе, перадае БелТА.


Фота: БелТА

— ЗША і іх саюзнікі працягваюць нарошчваць ваенную прысутнасць каля Дзяржаўных граніц Рэспублікі Беларусь. Створаная групоўка за апошнія шэсць месяцаў вырасла больш чым у два разы як у колькасных, так і ў якасных адносінах. З'яўленне ў акваторыі Міжземнага і Балтыйскага мораў групоўкі, якая нясе крылатыя ракеты марскога і паветранага базіравання, павелічэнне авіяцыйнай групоўкі ў краінах Польшчы і Балтыі сведчыць аб нарастаючай пагрозе для Рэспублікі Беларусь.

Неабходна адзначыць, што праводзіцца шэраг вучэнняў на тэрыторыі Усходняй і Паўднёва-Усходняй Еўропы. Вучэнне «Абаронца Еўропы», на якім мяркуецца задзейнічаць да 20 тысяч чалавек і вялікую колькасць тэхнікі, яшчэ сем вучэнняў на тэрыторыі краін, што мяжуюць з Рэспублікай Беларусь. Пры гэтым адпрацоўка пытанняў па прымяненні разведвальна-дыверсійных сіл, высадка дэсанта, прымяненне сіл спецыяльных аперацый не сведчыць аб міралюбівай накіраванасці дадзеных вучэнняў. Зыходзячы з гэтага, ва Узброеных Сілах выпрацаваны цэлы комплекс мерапрыемстваў, накіраваных на супрацьдзеянне магчымым пагрозам.

У межах другога этапу праверкі сіл неадкладнага рэагавання на заходні і паўночна-заходні аперацыйныя кірункі высунуты батальённа-тактычныя групы. Для іх узмацнення вылучаюцца падраздзяленні супрацьпаветранай абароны, ракетных войскаў і артылерыі, якія будуць забяспечваць іх баявое функцыянаванне. На паўднёвым аперацыйным кірунку створаная Узброенымі Сіламі Украіны групоўка агульнай колькаснасцю да 20 чалавек таксама патрабуе ад нас рэакцыі. Сілы спецыяльных аперацый, якія разгорнуты на трох тактычных напрамках, забяспечваюць бяспеку Рэспублікі Беларусь на паўднёвым кірунку. Акрамя таго, з учарашняга дня пад маім кіраўніцтвам праводзіцца праверка двух раёнаў тэрытарыяльнай абароны. Разгорнутыя падраздзяленні тэрытарыяльных войскаў будуць выконваць задачы па ахове важных аб'ектаў.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».