Вы тут

Сергеенка: У гісторыі Беларусі шмат перыядаў, якія патрабуюць дадатковага вывучэння


У гісторыі Беларусі ёсць шмат перыядаў, якія патрабуюць дадатковага вывучэння. Аб гэтым заявіў журналістам кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Ігар Сергеенка на пасяджэнні Рэспубліканскага савета па гістарычнай палітыцы, перадае БелТА.


Фота: БелТА

Паводле яго слоў, адны з інструментаў захавання гістарычнай памяці — навучальныя дапаможнікі, наступальная інфармацыйная работа. «І тое, што мы бачылі напярэдадні 9 Мая, у час правядзення святочных мерапрыемстваў, даволі шырока асвятлялася ў СМІ. Сустрэчы, мерапрыемствы, ушаноўванні ветэранаў, наведванне памятных мясцін. Гэта не толькі датычыцца гісторыі Вялікай Айчыннай вайны — у гісторыі Беларусі шмат цікавых перыядаў, якія патрабуюць дадатковага вывучэння. І не проста вывучэння, а адпаведнага асвятлення ў СМІ і давядзення да насельніцтва: не толькі да моладзі, а да розных катэгорый насельніцтва», — сказаў Ігар Сергеенка.

«Такім чынам мы зможам захаваць гістарычную памяць і напоўніць яе зместам», — дапоўніў кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта.

Таксама з новага навучальнага года ў ВНУ пачне выкладацца курс гісторыі беларускай дзяржаўнасці.

«У нас ёсць пяцітомнае выданне Нацыянальнай акадэміі навук («Гісторыя беларускай дзяржаўнасці. Бларуская дзяржаўнасць: ад вытокаў да канца XVIII ст.» — Заўвага БелТА). Але гэта ў большай ступені для спецыялістаў, гісторыкаў, вучоных. Падрыхтаваны рабочай групай адпаведны праект падручніка «Натуральна, ён павінен быць цікавым, даступным, вельмі кампактным, каб выклікаў цікавасць не толькі ў спецыялістаў гуманітарнага профілю, але і студэнтаў, якія вывучаюць тэхнічныя дысцыпліны. Гэта значыць павярнуцца яшчэ раз тварам да нашай гісторыі», — адзначыў Ігар Сергеенка.

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.