Вы тут

«Кааперацыя і імпартазамяшчээне — тыя шляхі, па якіх мы павінны рухацца». Лукашэнка сустрэўся з Грызловым


Кааперацыя і імпартазамяшчээне — тыя шляхі, па якіх павінна прасоўвацца супрацоўніцтва Беларусі і Расіі. Такое меркаванне выказаў на сустрэчы з паслом Расіі Барысам Грызловым Прэзідэнт Беларусі пасля перамоў з дэлегацыяй Хабараўскага краю.


Фота: БелТА

«Кааперацыя і імпартазамяшчэнне — тыя шляхі, па якіх мы павінны рухацца. Усе астатнія пытанні вам зразумелыя. Вы ведаеце нашу пазіцыю, пачынаючы ад спецыяльнай ваеннай аперацыі, і заканчваючы стратэгіяй развіцця ў космасе. Мы свята выконваем гэта. Вы можаце не перажываць, і заўсёды палажыцца на Беларусь», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Па яго словах, увесь час у беларуска-расійскім супрацоўніцтве былі актуальныя тэмы нафты, газу, гандлю. Аляксандр Лукашэнка дадаў, што гэтыя пытанні вырашаюцца, але не яны галоўныя зараз у адносінах. 

«Я абдумваю гэты праблемы. Пры сустрэчы з Прэзідэтам Расіі мы будзем іх сур’ёзна яшчэ раз абмяркоўваць — імпартазамяшчэнне. Гэта пытанне вельмі важнае. Шмат кампетэнцый і ў Беларусі, і ў Расіі. Але яны ў сілу пэўных прычын не развіваліся так, як неабходна. Але дзякуй Богу, гэтыя кампетэнцыі існуюць», — заявіў Прэзідэнт. 

Асаблівае пытанне, паводле кіраўніка краіны, дзейнасць прадпрыемства «Інтэграл» — яго прадукцыя і супрацоўніцтва з падобнымі прадпрыемствамі ў Расіі. «Мы маем сур’ёзныя зачыны. Дапусцім, “Гарызонт” для авіябудаўніцтва стварае шмат прадукцыі, пра якую нават расіяне не ведалі, як мне нядаўна далажылі. Гэта прадукцыя звязана з кіраваннем касмічнымі апаратамі, самалётамі. Шмат прадукцыі мы робім для беспілотнікаў», — расказаў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт дадаў, што не збіраюцца ў Беларусі зварочваць і ІТ-сферу. «Некаторыя кажуць, што Лукашэнка зараз усіх айцішнікаў павыганяе. Не! Недарэмна я гэты парк (ПВТ — “Зв.”) ствараў. Ён працуе і будзе працаваць. Я проста зараз цесна займаюся гэтым пытаннем, бо мне неабходна сустрэцца з айцішнікамі і не толькі ў ІТ-парку. ІТ-парк даў штуршок развіццю айцішнай сферы на ўсіх прадпрыемствах і ў Акадэміі навук. Неабходна паразмаўляць з імі, якая неабходна ім дапамога», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Ён выказаў думку, што разам з Расіяй неабходна схіліць айцішнікаў да сварэння гатовага канчатковага прадукта, «а не быць на пабягушках» у буйных кампаній.

«Так, грошы, мільярды долараў. Гэта зразумела. Але неабходна рабіць з нуля гатовы прадукт і асвойваць яго на пастсавецкай прасторы. Перад усім, у Беларусі, і Расіі. Ёсць дзе разгарнуцца. Так, канешне, будуць патрэбныя сродкі, але гэта не гіганцкія грошы. Мы разам іх можам знайсці. Можам у саюзным бюджэце прадугледзець пэўную тэматыку і развіваць», — мяркуе Прэзідэнт.

Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Расіі ў Беларусі Барыс Грызлоў у сваю чаргу заявіў на сустрэчы, што Дзень Перамогі, які святкавалі нядаўна, — асаблівая гістарычная падзея для лёсу ўсяго свету.

«У вас было вельмі гучнае выступленне 9 мая. Мы ўсе яго чулі. Расстаўлены акцэнты. У тым ліку ў адносінах да так званага калектыўнага Захаду. Безумоўна, у нас адзіная пазіцыя ў дачыненні да ўсіх гэтых пытанняў», — сказаў пасол.

Након эканамічных кантактаў, ён падкрэсліў, што за чатыры месяцы яго дыпламатычнай работы ў Беларусь завітала ўжо шэсць дэлегацый рэгіёнаў Расіі.

«Абмяркоўваюцца менавіта пытанні імпартазамяшчэння, павелічэння тавараабароту паміж Рэспублікай Беларусь і нашымі рэгіёнамі. Напярэдадні Форуму рэгіёнаў, які пройдзе ў Гродна 23-24 чэрвеня, можна сказаць, што мы насыцім парадак дня падпісаннем кантрактаў, аб’ём якіх будзе вялікі. Я думаю, што нашы рэгіёны да гэтага гатовы», — падкрэсліў Барыс Грызлоў.

Марыя ДАДАЛКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

Форма сацыяльнай актыўнасці падлеткаў.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».