Вы тут

Карпянкоў уручыў падзякі найлепшым ваеннаслужачым, якія звальняюцца ў запас


Высокай ацэнкі кіраўніцтва за перыяд службы былі ўдастоены 57 веннаслужачых, якія прадстаўляюць усе злучэнні і часці ўнутраных войск МУС. Пры гэтым 11 з іх маюць права насіць Крапавы берэт.


Развітвацца з вайскоўцамі, якія сваімі адказнымі адносінамі да выканання воінскага абавязку забяспечылі якаснае выкананне службова-баявых задач, ва ўрачыстай абстаноўцы ва ўнутраных войсках стала ўжо традыцыяй. За 25 гадоў (а менавіта такі перыяд існуе ўрачыстасць) больш чым тры тысячы ваеннаслужачых атрымалі гэтыя своеасаблівыя даверчыя граматы, якія з’яўляюцца «знакам якасці» ўнутраных войск.

— Ваеннаслужачыя добрасумленна і шчыра выканалі свой воінскі абавязак, былі прыкладам для таварышаў, — адзначыў намеснік міністра ўнутраных спраў — камандуючы ўнутранымі войскамі генерал-маёр Мікалай Карпянкоў. — І гэта, безумоўна, дае падставы рэкамендаваць кожнага з іх як адказнага і надзейнага чалавека, які зможа рэалізаваць сябе на шматлікіх узроўнях кіраўнічай дзейнасці.

Камандуючы ўнутранымі войскамі перакананы, што вайскоўцы будуць годнымі грамадзянамі нашай краіны, а калі ўзнікне неабходнасць, яшчэ раз стануць на яе абарону.

Як падзяліўся сяржант Андрэй Заяц, які праходзіў службу ў 12-й патрульнай роце вайсковай часці 5448, яму сумна развітвацца са сваімі саслужыўцамі. «У далейшым планую праходзіць службу ў праваахоўных органах, і ўсе веды, якія я атрымаў падчас праходжання тэрміновай ваеннай службы, спатрэбяцца мне ў будучыні, — перакананы малады чалавек. — Дзякуючы патрульна-паставой службе я навучыўся знаходзіць агульную мову з любым чалавекам. За той час, які правёў у арміі, пасталеў і памужнеў. Ваеннаслужачым новага папаўнення дам параду: не баяцца цяжкасцяў, вучыцца — і тады ўсё атрымаецца».

Вераніка КАНЮТА

Фота прэс-службы ўнутраных войск МУС

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.