Больш за 10 тыс. дзяцей-сірот і больш за 4 тыс. дзяцей-інвалідаў пройдуць аздараўленне ў лагерах гэтым летам, паведаміў журналістам намеснік начальніка аддзела дзяржаўных закупак і метадычнай работы Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва Аляксей Жалянкоў, перадае БелТА.
«Летам гэтага года мы плануем арганізаваць аздараўленне ў лагерах больш як 10 тыс. дзяцей-сірот і больш як 4 тыс. дзяцей-інвалідаў», — сказаў Аляксей Жалянкоў.
Што датычыцца дзяцей-інвалідаў, яны будуць накіроўвацца ў тыя месцы, матэрыяльна-тэхнічная база якіх мае неабходныя ўмовы безбар’ернага асяроддзя. З выкарыстаннем сродкаў мясцовых бюджэтаў будуць выдзяляцца пуцёўкі, у тым ліку з суправаджэннем. Гэта значыць, бацька або законны прадстаўнік гэтага дзіцяці паедзе разам з ім, растлумачыў намеснік начальніка аддзела.
Ён адзначыў, што большая частка дзяцей-інвалідаў праходзіць у лагерах не аздараўленне, а санаторна-курортнае лячэнне, паколькі наяўныя ў іх захворванні ў большасці выпадкаў паддаюцца лячэнню з выкарыстаннем прыродных лячэбных фактараў, якія або здымаюць сімптаматыку, або ў цэлым дапамагаюць такому дзіцяці. Натуральна, безбар’ернае асяроддзе лепш развіта ў санаторна-курортных арганізацыях, заўважыў Аляксей Жалянкоў.
Прэв’ю: pexels.com
А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.
Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.
«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».