Вы тут

Усходні гараскоп на тыдзень


АВЕН. Тыдзень чакаецца складаны і супярэчлівы, наваліцца шмат спраў і будзе цяжка вырашыць, за якую з іх брацца ў першую чаргу. У панядзелак магчыма з'яўленне новага сябра. Можа пачацца паспяховы віток у кар'еры. У сераду давядзецца весці перамовы і вырашаць службовыя праблемы, што пагражае выцягнуць з вас энергію. Пятніца добрая для асабістага жыцця. У суботу паспрабуйце выбрацца куды-небудзь у госці або запрасіце сяброў да сябе.


Фота: pexels.com

ЦЯЛЕЦ. На гэтым тыдні павысіцца ваша актыўнасць, адчуеце прыліў сіл, толькі старанна правярайце інфармацыю і не бярыцеся за дзесяць спраў адначасова. Старайцеся ва ўсім пазбягаць паспешных высноў. Закаханасць не садзейнічае засяроджанасці ў рабоце — так што спатканне лепш перанесці на выхадныя.


БЛІЗНЯТЫ. Прадуманасць у дзеяннях пойдзе толькі на карысць вашай кар'еры. У вас надыходзіць цікавы і паспяховы перыяд і ў кар'еры, і ў асабістым жыцці. Заплануйце на выхадныя дні што-небудзь незвычайнае і арыгінальнае, напрыклад, падарожжа. Яно пройдзе цудоўна.


РАК. На гэтым тыдні зносіны і сумесныя праекты з дзелавымі партнёрамі могуць заняць большую частку вашага часу. У сераду званкі, лавіна інфармацыі, перамовы запатрабуюць выразнага і паслядоўнага плана дзеянняў, інакш вы наўрад ці зможаце правільна размеркаваць сілы і час. У пятніцу пахваліць начальства.


ЛЕЎ. У вашым жыцці надыходзіць добры перыяд, можна нават сказаць, новы этап. У пачатку тыдня верагодныя цікавыя сустрэчы, спатканні, прапановы аб рабоце. Серада можа стаць складаным і напружаным днём, праявіце разважлівасць, стрымлівайце раздражненне. У выхадныя паклапаціцеся пра блізкіх, ім так неабходна ўвага.


ДЗЕВА. Ваша асабістая актыўнасць на гэтым тыдні можа быць звязана з нейкімі партнёрскімі абавязкамі, але ў сярэдзіне тыдня вы дамовіцеся па ўсіх пытаннях. Цяпер вы зможаце ўвасобіць у жыццё нават самыя смелыя задумы. Інтэнсіўнасць працы будзе прама прапарцыянальная ўзнагародзе, якую вы за яе атрымаеце, а значыць, ленавацца не варта. У суботу можаце разлічваць на дапамогу сяброў і сваякоў.


ШАЛІ. Вам зараз неабходны вытрымка і самавалоданне. Поспех патрабуе ўважлівай падрыхтоўкі планаў і праверкі інфармацыі. Не адпрэчвайце дапамогі сяброў, але не вельмі разлічвайце на іх, вы не застрахаваны ад іх бестурботнасці. У канцы тыдня можа з'явіцца неабходнасць у актыўных дзеяннях і зменах, але рабіць гэта трэба вельмі асцярожна. Прысвяціце суботу сям'і і дзецям.


СКАРПІЁН. Можаце строіць самыя грандыёзныя планы, а можаце крыху адпачыць і сабрацца з сіламі. Бязлітасна пазбаўляйцеся ад непатрэбнага хламу, вызваляйце прастору для станоўчых змен у сваім жыцці. Ваша энергія і напор стануць гарантам поспеху ў справах. Пятніца абяцае стаць адным з самых удалых дзён тыдня, калі вам усміхнецца добразычлівая спадарыня фартуна. Выхадныя лепш прысвяціць каханаму.


СТРАЛЕЦ. Усе здзяйсняюць памылкі, і мудрасць жыцця ў тым, каб іх не паўтараць, не хадзіць па замкнёным коле, а назапашваць пазітыўны досвед з жыццёвых цяжкасцяў. Так што не хвалюйцеся, а ідзіце наперад. Адкрыйце ў сабе азарт: не атрымалася з першага разу — паспрабуйце яшчэ, толькі ідзіце іншым шляхам. Зоркі кажуць, што ваш мудры дарадца і настаўнік знаходзіцца недзе зусім побач.


КАЗЯРОГ. Зоркі раяць: больш упэўненасці ва ўласных сілах і, што вельмі важна, захоўвайце эмацыянальную раўнавагу. Пастарайцеся праявіць цярпенне, не пасуйце перад цяжкасцямі, але не прыспешвайце падзеі, каб не наламаць дроў. Могуць з'явіцца думкі пра змену працы, аднак, падобна, цяпер вы ў большай ступені дзейнічаеце па прынцыпе «добра там, дзе нас няма», чым зыходзячы з рэальнай ацэнкі сітуацыі, таму не спяшайцеся з канчатковым рашэннем. Серада парадуе цікавымі навінамі і канструктыўнымі прапановамі. У выхадныя адпраўляйцеся за горад.


ВАДАЛІЎ. На гэтым тыдні пажадана крытычна разгледзець намечаныя планы праз прызму рэальнасці і скарэкціраваць іх у адпаведнасці з сітуацыяй. У аўторак могуць аказацца ўдалымі паездкі і камандзіроўкі. У сераду высветліцца штосьці важнае для вашага асабістага жыцця. У пятніцу, магчыма, адбудзецца падзея, якая адкрые перад вамі перспектывы кар'ернага росту. У выхадныя адпачніце і паспрабуйце аднавіць сілы. Змена абстаноўкі ўзбадзёрыць, і настрой палепшыцца.


РЫБЫ. Вас раздзіраюць супярэчлівыя пачуцці. Своечасовая сяброўская парада дапаможа прыняць дакладнае рашэнне. Чацвер парадуе добрымі навінамі. Калі ў пятніцу паступіць цікавая дзелавая прапанова, не адмаўляйцеся, бо ад гэтага, магчыма, будзе залежаць ваша кар'ера ў найбліжэйшай будучыні. У канцы тыдня ў вас адкрыецца другое дыханне для новых спраў, сустрэч і паездак.

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.