Вы тут

Выхадныя са zviazda.by


Блізяцца выхадныя, і карэспандэнты Выдавецкага дома «Звязда» рыхтуюць для чытачоў zviazda.by шмат матэрыялаў, тэмы якіх, безумоўна, будуць цікавымі і карыснымі для людзей з рознымі густамі і светапогадам. Раскажам аб асноўных з іх.


Якая катэгорыя грамадзян часцей за ўсё звяртаецца за ДНК-даследаваннямі? Чаму іх варта зрабіць, аддаючы дзіця ў спартыўную секцыю? Чым навукоўцы могуць дапамагчы ў барацьбе з каранавірусам? Адказ на гэтыя і іншыя пытанні шукайце ў інтэрв’ю з галоўным навуковым супрацоўнікам лабараторыі генетыкі чалавека Інстытута генетыкі і цыталогіі НАН Беларусі, доктарам біялагічных навук, прафесарам Ірмай Масэ.

Ці варта казаць, што Каложская ці, як яшчэ называюць, храм — Барысаглебская — царква сама па сабе настолькі ўнікальная, што не існуе ніякіх дадатковых прычын, каб яе ўбачыць? Мы вырашылі ў чарговы раз нагадаць чытачам аб гэтым старажытным помніку дойлідства, які называюць сэрцам Гродзенскай зямлі. Вашай увазе – матэрыял «Пяць каштоўнасцяў Каложскай царквы, якія варта ўбачыць».

Анатоль Зіміёнка – вядомы як беларускі паэт Анатоль Дзяркач. Імя практычна забытае... А між тым асоба надзвычай цікавая! Карэспандэнт «Звязды» прапануе аднавіць факты яго жыцця з дапамогай дакументаў Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва.

Аб перспектывах музычнай сферы распавядае ў інтэрв’ю старшыня Саюза кампазітараў Алена Атрашкевіч.

Модныя колеры манікюру, сакрэты харызматычных людзей, здаровае харчаванне для печані і шмат іншых актуальных тэм шукайце на старонках партала zviazda.by у бліжэйшыя выхадныя. 

Заставайцеся з намі — будзе цікава!

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».