Вы тут

98% беларусаў галоўным жыццёвым прыярытэтам лічаць сям’ю


За апошнія дзесяць гадоў у Беларусі колькасць сем’яў з двума дзецьмі вырасла на 43 тысячы (на 13%). А колькасць шматдзетных пар павялічылася ў 1,6 раза – з 69 тысяч да 119. Каля 80% з іх выхоўваюць траіх дзетак. А кожны пяты маленькі беларус расце ў шматдзетнай сям’і.


Заўтра адзначаецца Міжнародны дзень сям’і, напярэдадні свята прадстаўнікі сацыяльнай і медыцынскай сфер расказалі пра сацыяльную падтрымку беларускіх сем’яў, медыцынскае абслугоўванне будучых матуль і новыя магчымасці для тых пар, якія маюць дыягназ бясплоддзе.

Паводле сацыялагічнага апытання, каля 98% беларусаў лічаць сям’ю асноўным жыццёвым прыярытэтам. 80% беларускага насельніцтва пражывае ў сем’ях.

Як адзначыў намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Валерый Кавалькоў, сістэма сацыяльнай падтрымкі сем’яў з дзецьмі з’яўляецца візітоўкай нашай краіны. Усім жанчынам прадастаўляецца водпуск па цяжарнасці і родах, пры нараджэнні дзіцяці і да дасягнення ім трохгадовага ўзросту незалежна ад даходаў бацькоў сям’я атрымлівае гарантаваную дзяржавай дапамогу. На кожнага чацвёртага маленькага беларуса ў нашай краіне выплочваецца той ці іншы від дапамогі.

Сацыяльная падтрымка сем’яў у Беларусі шматвектарная, асноўны акцэнт робіцца на шматдзетныя сем’і. У краіне працягнута праграма «Сямейны капітал». Цяпер ён складае 26 тысяч рублёў. Дэпазітны рахунак адкрылі ужо больш за 113 тысяч сем’яў. З іх 52 тысячы прынялі рашэнне аб датэрміновым выкарыстанні сродкаў. У 86% выпадкаў іх накіроўваюць на паляпшэнне жыллёвых умоў.

Дарэчы, атрымаць дэкрэтны водпуск па догляду за дзіцем можа ў нашай краіне і мужчына. Праўда, прадстаўнікі моцнай паловы не часта карыстаюцца такой магчымасцю. Пакуль усяго толькі 1% беларускіх тат гатовы замяніць жонку і прысвяціць свой час выхаванню малога.

З 2021 года ў нашай краіне аказваецца дзяржаўная падтрымка бясплодным парам. Гэта адна бясплатная спроба ЭКА. Як расказаў галоўны спецыяліст медыцынскай дапамогі маці і дзецям Міністэрства аховы здароўя Леанід Недзень, працэдура ЭКА за кошт бюджэтных сродкаў летась выканана 884 парам. У больш чым 30% выпадкаў наступіла клінічная цяжарнасць. За тры месяцы 2022 года ЭКА выканана больш чым 500 парам.

Алена КРАВЕЦ

Прэв’ю: pexels.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».