Вы тут

2022: Год гістарычнай памяці


Арганізацыйная праца ў Саюзе пісьменнікаў Беларусі ў ранейшыя часіны многім залежала ад узгаднення самых, здавалася б, зразумелых і бездакорных мерапрыемстваў з ЦК Кампартыі Беларусі. У гэтым найперш цалкам праяўлялася заарганізаванасць тагачаснага жыцця з пункту гледжання ідэалагічных, дзяржаўных пазіцый. Творцы былі прывучаны да рашаючага, галоўнага меркавання партыі. Шукаць у гэтым негатыў не выпадае, асабліва калі азірацца на тое, што сёння якраз не хапае інціыятыў, навацый, ды ўвагі да пэўных агульнадзяржаўных, агульнаграмадскіх традыцый з боку саміх творцаў... 


Першы сакратар праўлення Саюза пісьменнікаў БССР паэт Ніл Гілевіч пісаў 28 жніўня 1988 года ў ЦК КПБ... Ліст даволі кароткі: «У шэрагу мерапрыемстваў, прысвечаных 70-годдзю БССР і Кампартыі Беларусі, плануецца і сёлетняе рэспубліканскае свята паэзіі. Саюз пісьменнікаў Беларусі прапануе правесці яго ў Акцябрскім раёне Гомельскай вобласці — на зямлі, пазначанай слаўнымі рэвалюцыйнымі падзеямі, перш за ўсё існаваннем знакамітай Рудабельскай рэспублікі. 

На свята, як стала ўжо традыцыяй, будуць запрошаны госці з Масквы, Ленінграда, з суседніх саюзных рэспублік. 

Свята прапануем правесці 15 альбо 16 кастрычніка (субота ці нядзеля). 

Просім Вашага садзеяння ў правядзенні гэтага мерапрыемства». 

12 верасня Анатоль Бутэвіч, які тады працаваў у ЦК КПБ, накладвае рэзалюцыю: «З Гомельскім абкамам КПБ (т. Бабыр С. П.) і Акцябрскім райкамам партыі (т. Судас Н. М.) пытанне ўзгоднена. Саюзу пісьменнікаў БССР паведамлена. Ан. Бутэвіч. 12. 9. 88». 

Пэўна ж, свята правялі годна, дастойна. Яно стала адной з масавых асветніцкіх «кропак» у шэрагу іншых паэтычных святаў — у Вязынцы, Ляўках, іншых адрасах Беларусі. Ды і пісьменнікі, празаікі, літаратары, якія працавалі ў іншых відах мастацкай літаратуры, спрычыніліся да мясціны, звязанай з гісторыяй Беларусі. У свой час падзеяй у беларускай літаратуры стала дакументальная аповесць Сяргея Грахоўскага «Рудабельская рэспубліка». Купалаўскі тэатр і Гомельскі абласны драматычны тэатр паставілі спектаклі па гэтаму твору. А ў 1972 годзе быў створаны аднайменны кінафільм — «Рудабельская рэспубліка». 

Надта не пералічваючы зараз адрасы, якія прыцягнулі ўвагу пісьменнікаў у звязку з тэматычнай прасторай гераічнай гісторыі Беларусі (Алесь Савіцкі пісаў пра антыфашысцкае падполле ў Обалі; Максім Танк — пра паўстанне рыбакоў на Нарачы; героямі твораў многіх пісьменнікаў у 1950-1980-я гады станавіліся самыя розныя адрасы гераізму і мужнасці народа Беларусі, народаў постсавецкіх краін ў Вялікую Айчынную вайну), варта было б задумацца пра тое, што ў адным клопаце маглі б сыйсціся і памяць пра вайну, мужнасць нашых прашчураў, і памяць пра мастакоў слова. Тых мастакоў, хто ваяваў і зброяй, хто і вынайдзеныя словы скіраваў на выхаванне ў чытача патрыятычных пачуццяў. Літаратурныя святы, пагадзіцеся, маглі б прайсці літаральна па ўсіх раёнах нашай краіны, чулыя паэтычныя радкі пра святло і мужнасць дапамаглі б абудзіць сэрцы моладзі, прымусілі б паразважаць пра кошт Перамогі, пра тое, якімі намаганнямі даюцца сёння мір і спакой. 

Мікола БЕРЛЕЖ

Выбар рэдакцыі

Культура

Што пакажа «Славянскі базар у Віцебску»? Добры настрой і незабыўныя ўспаміны гарантаваны

Што пакажа «Славянскі базар у Віцебску»? Добры настрой і незабыўныя ўспаміны гарантаваны

Канцэртныя праграмы, тэатральныя пастаноўкі, майстар-класы, кірмаш і многае іншае.

Грамадства

З серады дажджы, а з чацвярга спякота «адпусціць»

З серады дажджы, а з чацвярга спякота «адпусціць»

Начныя тэмпературы стануць яшчэ ніжэй у пятніцу.

Калейдаскоп

«Баграціён». Што вы ведаеце аб найбуйнейшай ваеннай аперацыі ў гісторыі? Тэст

«Баграціён». Што вы ведаеце аб найбуйнейшай ваеннай аперацыі ў гісторыі? Тэст

У ходзе аперацыі савецкая армія разграміла групу армій «Цэнтр» Вермахта.