Вы тут

На Буйніцкім полі дадзены афіцыйны старт трэцяму працоўнаму семестру


Сёння ў Магілёве ўрачыста адкрыўся працоўны семестр-2022. Удел у ім узяў кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Ігар Сергеенка. Мерапрыемства рэспубліканскага маштабу пачалося з ускладання кветак на тэрыторыі мемарыяльнага комплексу абаронцам Магілёва «Буйніцкае поле».



- Вельмі знамянальна, что гэта мерапрыемства праходзіць на сімвалічным для кожнага беларуса месцы, — адзначыў у сваёй прамове Ігар Сергеенка. — Тут у далёкім чэрвені 41-га года на месяц было прыпынена імклівае наступленне ворага. Менавіта тут адбылося першае баявое хрышчэнне многіх падраздзяленняў Чырвонай арміі, іх подзвіг апісаў у кнізе «Жывыя і мёртвыя» вядомы савецкі пісьменнік Канстанцін Сіманаў. Прах пісьменніка быў развеены над гэтым полем. Гэта было яго жаданне. Глыбока сімвалічна і тое, што ўчора Прэзідэнт нашай краіны падпісаў Указ, у адпаведнасці з якім, па ініцыятыве БРСМ, ударнай маладзёжнай будоўляй 2022 года Гістарычнай памяці аб’яўлена пляцоўка мемарыяльнага комплекса «Хатынь». 

Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта адзначыў, што традыцыі будатрадаўскага руху развіваюцца ў нашай краіне з далёкіх часоў, праз студэнцкія атрады прайшлі тысячы хлопцаў і дзяўчат, усе яны атрымалі сур’ёзную працоўную закалку. Менавіта дзякуючы ініцыятыве Прэзідэнта ў 2005 годзе традыцыі студэнцкага будатрадаўскага руху былі адноўлены ў Беларусі. І з кожным годам работа студэнцкіх атрадаў набірае моц. Калі ў 1981-м годзе 950 студэнцкіх атрадаў аб’ядноўвалі 25 тысяч маладых людзей, то летась было ўжо 2400 атрадаў і 35 тысяч удзельнікаў. 

- Сёлета дадаткова па ініцыятыве моладзі будзе створана яшчэ 5 тысяч працоўных месцаў, — падкрэсліў Ігар Сергеенка. — Да вядомых будоўляў і аб’ектаў такіх як працоўныя праекты «Атлант», «Горад маладосці» у Астраўцы і іншых дададуцца новыя — «Трактарабудаўнік», «Аўтазаводзец», з’явяцца атрады па ініцыятыве Беларускай чыгункі, на ніве адукацыі, у медыцынскай сферы. Вашы рукі патрэбны таксама ў аграрнай галіне, на будоўлі — паўсюль.

Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта заклікаў цаніць гэты час і працаваць на карысць краіне. 

- Цаніце гэты час, працуйце з поўнай аддачай сіл. Гэта магчымасць праверыць сябе, атрымаць вопыт, заработаць першыя грошы. Гэта абстаноўка, атмасфера сплочвае ўсіх, — резюмаваў ён.

Байцы, камандзіры, камісары студэнцкіх атрадаў, кіраўнікі працоўных праектаў, ветэраны будатрадаўскага руху, ганаровыя госці — у сённяшнім мерапрыемстве задзейнічана больш за паўтысячы прадстаўнікоў студатрадаўскага руху з усіх куткоў краіны. Цэнтральная падзея — урачыстая цэрымонія ўручэння зводным атрадам кіраўнікамі органаў дзяржулады, міністэрстваў і ведамстваў працоўных пуцёвак для работы на абласных і рэспубліканскіх будоўлях.

У сёлетнім працоўным семестры плануецца рэалізаваць шмат працоўных праектаў. Статус абласных маладзёжных будоўляў прысвоены такім аб’ектам як будаўніцтва свінанагадоўчага комплексу на 24 тысячы галоў у Пінскім раёне, палігона цвёрдых бытавых адходаў у Оршы, узвядзенне інфекцыйнага корпусу на тэрыторыі Магілёўскай бальніцы № 1 і іншым. 

Нэлі ЗІГУЛЯ

Фота БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек збяруцца, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.