Вы тут

Выкананне дзяржаўных сацстандартаў у рэгіёнах абмеркавалі ў Докшыцкім раёне


У час выязнога пасяджэння Савета Рэспублікі на чале з яго старшынёй Наталляй Качанавай у Докшыцкім раёне прадстаўнікі дзяржаўнай і мясцовай улады абмеркавалі пытанні выканання дзяржаўных стандартаў у рэгіёнах, паведамляе БелТА.


На выязным пасяджэнні Савета па ўзаемадзеянні органаў мясцовага самакіравання пры Савеце Рэспублікі Нацыянальнага сходу абмеркавалі пытанні ролі мясцовых органаў улады па выкананні рашэнняў VI Усебеларускага народнага сходу аб неабходнасці актывізацыі работы з пустымі дамамі ў рамках указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 24 сакавіка 2021 года нумар 116 «Аб адчужэнні жылых дамоў у сельскай мясцовасці і ўдасканаленні работы з пустымі дамамі», а таксама рэалізацыю сістэмы дзяржаўных сацыяльных стандартаў у рэгіёнах. Мерапрыемства прайшло ў Докшыцкім райвыканкаме, дзе сабраліся кіраўнікі раёнаў, якія выказалі свае праблемныя пытанні.

Ад таго, як працуюць на месцах кіраўнікі сельсаветаў, раённых і гарадскіх Саветаў дэпутатаў, у многім залежыць камфортнае жыццё грамадзян нашай краіны. Заканамерным пытаннем, якое вынеслі на разгляд выязнога пасяджэння Савета Рэспублікі, стала выкананне дзяржаўных сацыяльных стандартаў. «У розных рэгіёнах сітуацыя складваецца па-рознаму. Дзесьці ёсць праблема з забяспечанасцю якаснай пітной вадой, дзесьці трэба вырашыць пытанне рамонту дарог. Функцыянал членаў Савета Рэспублікі — працаваць з тэрытарыяльнымі органамі мясцовага самакіравання, кіравання, бо мы, прымаючы законы, павінны ведаць, як развіваюцца рэгіёны. Мы разглядаем актуальныя пытанні кожнага канкрэтнага рэгіёна. Ведаючы праблему, мы разумеем, як давесці яе да лагічнага рашэння», — падкрэсліла Наталля Качанава.

Падобныя сустрэчы, у якіх бяруць удзел і прадстаўнікі ўсіх узроўняў дэпутацкага корпуса, вельмі эфектыўная і апраўданая работа. «Мы паглядзелі, як рэалізуюцца дзяржаўныя стандарты на месцах, што вельмі важна. У іх вызначаны ўсе напрамкі жыццядзейнасці чалавека. Работа з насельніцтвам — асноватворны складальнік нашай работы і вялікая падмога для яе», — адзначыла Наталля Качанава.

У Віцебскай вобласці, паводле слоў старшыні аблвыканкама Аляксандра Субоціна, для павышэння якасці жыцця адкрываюцца новыя вытворчасці, рэалізуюцца інвестпраекты, ствараюцца індустрыяльныя пляцоўкі і тэхнапаркі. Старшыня Савета Рэспублікі акцэнтавала ўвагу, што не ўсё залежыць ад спрыяльных матэрыяльных умоў, якія ствараюцца для маладой працоўнай змены. «Развіваючы раўнамерна рэгіёны, ствараючы прадпрыемствы, адчыняючы філіялы прадпрыемстваў, мы бачым, што за гэтым будучыня. Тады маладыя людзі могуць заставацца на малой радзіме, працаваць там, дзе нарадзіліся або дзе ім стварылі камфортныя ўмовы. Аднак для моладзі важны патрыятызм — а гэта любоў да Радзімы, сям’і, сваёй зямлі. І гэта аснова сапраўднага грамадзяніна закладваецца і засвойваецца яшчэ ў дзяцінстве», — падзялілася старшыня Савета Рэспублікі.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».