Вы тут

Пайшоў з жыцця легендарны «татарскі Павароці»


Горкая вестка пра смерць народнага артыста Расіі Рэната Ібрагімава прыйшла і ў Беларусь. Адгукнуліся многія медыйныя рэсурсы.


Фота: РИА Новости.

Песні, якія выконваў Рэнат Ібрагімаў (нарадзіўся, між іншым, у сям’і вайскоўца ў Львове ў 1947 годзе), — гэта лёс савецкага чалавека, проста лёсавызначальныя песні пра каханне, любоў да Радзімы («память общая — и песня общая,/ У моей земли и у меня...»), песні пра еднасць чалавека з вечнымі каштоўнасцямі жыцця.

Некалькі гадоў назад з інціыятывы Саюза пісьменнікаў Беларусі і асабіста Мікалая Іванавіча Чаргінца расійскі спявак пабываў у Беларусі, прыняў удзел у адкрыцці традыцыйнай Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўкі-кірмашу, выступіў на Цэнтральнай сцэне. Пабываў на сустрэчы ў Саюзе пісьменнікаў Беларусі. Усе, хто слухаў яго, хто сустракаўся з ім, былі ўражаны шчырасцю, адкрытасцю гэтага сімпатычнага, яркага чалавека. І яшчэ — маладога, актыўнага, перакананага ў тым, што жыццё вечнае. Здавалася, што вось гэтая песня, якая гучала толькі ў павільёне на Пераможцаў, 14 — у так званым «Рамонку», разліваецца над шырокай прасторай гарадскіх кварталаў, сягае над Свіслаччу, ліецца па ўсёй Беларусі: 

Прекрасны осень и зима, и лето,
И мы с тобой благодарим за это.
Весну, в которой было столько света,
Что рассказать не хватит слов.

Она пришла, когда нам было трудно,
И зазвенело соловьями утро,
Она навек нам подарила чудо,
Такое чудо, как любовь!

Мне хорошо с тобой
Идти всегда везде одной тропой
И в снегопад, и в дождик проливной,
Деля на свете всё — неудачи и удачи.
Счастлив тот,В ком это чудо из чудес живет.
Кто, может, став уже давно седым,
Остаться вечно молодым.

Мы любим наш с тобою старый город,
Который вечно и красив и молод,
Не потому ли он еще нам дорог,
Что здесь мы встретились с тобой?

Яго часам называлі Павароці — рускім, татарскім... Але ён, чалавек, у якім была і татарская, і башкірская кроў, быў самім сабою. Таму яго словы пра вайну, пра трывогу за мір, за жыццё, якія былі нам вядомыя і з вуснаў іншых талентаў, гучалі надзвычай прыцягальна. Як і ў іншых паплечнікаў, майстроў, з кім ён быў, несумненна, быў роўны, — Іосіфа Кабзона, Мусліма Магамаева, Эдуарда Хіля...

Светлая памяць пра яркага чалавека, музыканта, спявака, шчыры, нізкі паклон з Беларусі...

Кастусь ХАДЫКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?