Вы тут

Зачараваная шклом


Нечакана для ўсіх яна пакінула стабільную працу, якой прысвяціла 25 гадоў жыцця і занялася фьюзінгам (тэхнікай спякання некалькіх пластоў або фрагментаў шкла пры высокіх тэмпературах — заўв. аўтара).


Вось жа як у жыцці бывае! Жыве-жыве жанчына, цалкам сабе паспяховая, замужняя, маці дваіх дзяцей, паважаны супрацоўнік і раптам…

Напярэдадні Новага года адпраўляецца на выставу-кірмаш «Чароўны Млын», каб паглядзець штосьці прыгожае ў падарунак. З усёй разнастайнасці хэнд-мэйда выбірае ялінку з каляровага шкла. Вяртаецца дадому, і раптам яе літаральна «накрывае» — яна разумее, што хоча ствараць такія ж цудоўныя вырабы.

— Цэлы дзень мяне быццам магнітам цягнула да набытай ялінкі, увесь час брала яе ў рукі, любавалася, проста не магла адвесці ад яе вачэй, — успамінае Наталля. — Не вытрымаўшы, патэлефанавала аўтару вырабу, візітоўку якой захапіла, і напрасілася на сустрэчу. Прыйшла да майстра і папрасіла, каб яна навучыла мяне фьюзінгу. Спачатку Ірына паставілася да мяне недаверліва, напэўна падумаўшы: кабетка, відавочна, «з прывітаннем». Але я пераканала яе ў сваім псіхічным здароўі, і мы ў першы ж дзень стварылі сувенір у выглядзе рыбы. Да гэтага часу захоўваю яго ў сябе, хоць у асноўным гэта праца Іры, мой уклад там мінімальны.

З гэтай рыбы ўсё і закруцілася. Даведаўшыся, што пры Свята-Елізавецінскім манастыры ёсць шкло-сувенірная майстэрня, няўрымслівая Наталля напрасілася туды. Некаторымі прамудрасцямі рамяства з ёй пагадзіліся падзяліцца.

— Пасля працы спяшалася да свайго настаўніка, вярталася дадому позна, але знаходзілася ў стане велізарнага душэўнага ўздыму — мяне перапаўняла неверагодная радасць творчасці, — распавядае Наталля.

Яна думала аб шкле, прачынаючыся і засынаючы. На працы, адцягваючыся ад службовых абавязкаў, шукала інфармацыю па ф’юзінгу. І хутка зразумела: яна ўжо не той супрацоўнік, якім была 25 гадоў, ёй трэба выбіраць паміж юрыспрудэнцыяй і шклом. І яна выбрала шкло.

Арандавала памяшканне пад майстэрню, набыла печ, неабходную прыладу і пачала працаваць.

— У Беларусі не вырабляюць мастацкае шкло, — тлумачыць мая суразмоўніца. — Паколькі яно дарагое, мы закупляем яго з калегамі за мяжой разам. Сама тэхналогія з боку можа здацца просты. Насамрэч гэта не так. З першага пласта (падкладкі) у выглядзе празрыстага шкла, выразаецца планаваны выраб, і на яго аснову выкладваюцца іншыя элементы з каляровага шкла, якія спякаюцца ў печы. Часам для дамалёўкі нейкіх дэталяў выкарыстоўваюцца спецыяльныя тэрмічна ўстойлівыя фарбы.

Наталля, безумоўна, адчувае адсутнасць спецыяльнай адукацыі. Марыць павучыцца ф’юзінгу і мастацтву вітража ў якой-небудзь аўтарытэтнай школе. Пры гэтым недахоп фундаментальных ведаў кампенсуецца багаццем ідэй і энтузіязмам. Наталля Шынкевіч гатова дні напралёт вырабляць са шкла гадзіннікі, посуд, сувеніры. Часам працуе да паўночы і разумее, наколькі стамілася, толькі калі муж заязджае забраць яе з майстэрні.

— Цяжэй за ўсё мне даецца рэалізацыя, — адзначае мая суразмоўніца. 

— Не ведаю, наколькі эканамічна выгадным для мяне апынецца рамесніцкая дзейнасць. Пакуль я ў мінусе. Але рэакцыя пакупнікоў на мае вырабы натхняе. І самае галоўнае — нічым іншым я зараз займацца проста не магу. Я сама зачараваная магіяй каляровага шкла, і хачу, каб фьюзінг атрымаў большае распаўсюджванне, каб такія вырабы ўвайшлі ў наш ужытак і зрабілі яго ярчэй і святочней.

Наталля не раз чула аб тым, што для перамен у жыцці выбрала не самы зручны час. Але ў кожнага чалавека свой шлях і свая «гадзіна пік».

— У 45 гадоў выходзіць з устоянай каляіны ў невядомасць, вядома, страшна, — прызнаецца Наталля. — У 50 гадоў, мяркую, дакладна не вырашылася бы на такі адчайны крок. Дзякую мужу, які падтрымаў мяне. Гэта ён нагадаў аб тым, што «лепш шкадаваць аб зробленым, нават, калі яно і не атрымалася, чым аб не зробленым».

Вольга ПАКЛОНСКАЯ

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Грамадства

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Існуюць строгія патрабаванні да месцаў для купання.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.