Вы тут

Рэзкага павышэння тарыфаў на ЖКГ не будзе


Як будуць развівацца тарыфы ЖКГ у Беларусі, калі нас забяспечаць якаснай вадой і як вырашаюцца пытанні добраўпарадкавання населеных пунктаў краіны. На гэтыя пытанні ў эфіры тэлеканала СТБ адказаў міністр жыллёва-камунальнай гаспадаркі Андрэй Хмель.


Фота: СТБ
 

ТАРЫФЫ НА ЖКГ

Рэзкіх павышэнняў тарыфаў на жыллёва-камунальныя паслугі ў Беларусі ў гэтым і наступным годзе не будзе, заявіў міністр ЖКГ Андрэй Хмель 

«Пры параўнанні Еўрапейскага саюза з намі, трэба разумець, што дзякуючы граматнай палітыцы, якую праводзіць кіраўнік дзяржавы, мы сёння маем дастаткова даступныя цэны на энергарэсурсы. Гэта вызначае, у тым ліку, кошт тарыфаў, — сказаў Андрэй Хмель. — Ніякіх рэзкіх павышэнняў тарыфаў на жыллёва-камунальныя паслугі ў нас ні ў гэтым годзе, ні ў наступным не будзе. Як працавалі ўсе папярэднія гады, так і будзем працаваць планава ў гэтым кірунку».

ВАДА ПА НАРМАТЫВАМ

Як адзначыў міністр, да 2025 года ўсе жыхары краіны будуць піць ваду, якая адпавядае абсалютна ўсім нарматывам.

«Кіраўнік дзяржавы запатрабаваў ад нас вырашыць пытанне забеспячэння якаснай пітной вадой спажыўцоў да 2025 года. Гэта значыць да 2025 года як і мінчане, так і ўсе жыхары краіны, у каго ёсць цэнтралізаванае водазабеспячэнне, будуць піць ваду, якая адпавядае ўсім нарматывам абсалютна. Яна і так практычна ўсюды адпавядае. Але тут пытанні абезжалезвання ў першую чаргу. Не ў Мінску, але ў іншых рэгіёнах краіны. Мы гэтае пытанне вырашым», — запэўніў Андрэй Хмель.

Фота: СТБ

ДОБРАЎПАРАДКАВАННЕ

Кіраўнік ведамства нагадаў, што ёсць цэлы раздзел у дзяржаўнай праграме «Камфортнае жыллё і спрыяльнае асяроддзе», на падставе якога выконваецца пэўны пералік работ.

«Сёлета ўрад прыняў рашэнне — яшчэ дадаткова практычна 50 мільёнаў рублёў выдзелена на пытанні па добраўпарадкаванні, а канкрэтна на прывядзенне вуліц у населеных пунктах у належны стан. Нават ва ўмовах санкцый, ва ўмовах пандэміі ўрад, кіраўнік дзяржавы, Міністэрства фінансаў знаходзяць магчымасць для таго, каб гэтую працу працягваць і рабіць», — падкрэсліў Андрэй Хмель. 

Пры гэтым ён звярнуў увагу на неабходнасць больш актыўнай грамадзянскай пазіцыі з боку насельніцтва. «Мы робім нейкую пэўную працу для людзей, але, на жаль, далучаецца сёння не так шмат простых грамадзян. Трэба разумець, што гэта наш агульны дом і што пытанні ўтрымання аб’екта добраўпарадкавання, паляпшэння навакольнага стану, навакольнага асяроддзя — гэта сумесная праца не толькі чыноўнікаў, тых людзей, якія працуюць у сферы жыллёва-камунальнай гаспадаркі, але ў тым ліку людзей. Таму заўсёды з задавальненнем іх заклікаем паўдзельнічаць разам», — сказаў міністр жыллёва-камунальнай гаспадаркі.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.