Вы тут

Новы газаправод плануюць запусціць у Магілёўскай вобласці ў 2023 годзе


Новы газаправод плануюць запусціць у Магілёўскай вобласці ў 2023 годзе, паведамляецца на сайце Міністэрства энергетыкі.


Фота: minenergo.gov.by

Новы газаправод высокага ціску звяжа газаразмеркавальныя станцыі «Бабруйск» і «Ясень» і дасць магчымасць павысіць надзейнасць газазабеспячэння спажыўцоў Бабруйска і Бабруйскага раёна — а гэта каля 200 прамысловых прадпрыемстваў і больш за 97 тысяч домаўладанняў.

Праект будзе рэалізаваны ў дзве чаргі. Будаўніцтва першай знаходзіцца на завяршальным этапе – будаўнічыя работы выкананы на 90%, зманціравана 13,5 кіламетраў газавых сетак. Другую чаргу праекта запусцяць у трэцім квартале 2022 года.

Увод у эксплуатацыю ўсяго аб’екта запланаваны на 2023 год. Агульная працягласць газаправода складзе 27,4 кіламетра.

Бабруйск з’яўляецца другім па плошчы тэрыторыі і колькасці насельніцтва горадам Магілёўскай вобласці і сёмым у Беларусі. Падача прыроднага газу ў горадзе ў цяперашні час ажыццяўляецца ад адной крыніцы газазабеспячэння (газаразмеркавальнай станцыі «Бабруйск»), у той час як, да прыкладу, у Магілёве — ад трох.

Будаўніцтва новага газаправода дасць магчымасць мінімізаваць рызыкі абмежавання газазабеспячэння спажыўцоў у выпадку аварыйных сітуацый. Істотна падвысіцца надзейнасць газазабеспячэння, у тым ліку такіх прамысловых гігантаў, як ААТ «Белшына», ААТ «Бабруйскаграмаш», Бабруйскай ЦЭЦ-1 1 і ЦЭЦ-2.

Рэалізацыя праекта прадугледжана комплекснай Праграмай мадэрнізацыі вытворчасцей газавай сферы на 2021-2025 гады.

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».