Вы тут

БЧ знізіла кошт білетаў у Расію для вагонаў купэ і СВ


Беларуская чыгунка сумесна з ААТ «РЧ» зніжае кошт праезду ў купэйных вагонах і вагонах СВ паяздоў у зносінах з Расіяй, паведамілі ў прэс-цэнтры БЧ.


«Беларуская чыгунка сумесна з ААТ „РЧ“ прадаўжае работу па павышэнні прывабнасці чыгуначнага транспарту для праезду пасажыраў у міжнародных зносінах. З 16 мая зніжаецца кошт праезду ў купэйных вагонах і вагонах СВ паяздоў, якія курсіруюць у зносінах з Расіяй. У сярэднім кошт праезду знізіцца на 15-17 працэнтаў. Такія меры прыняты ў мэтах уніфікацыі рэгулявання транспартнага рынку ў рамках інтэграцыйных працэсаў паміж дзвюма краінамі і актывізацыі міжнародных чыгуначных перавозак», — расказалі ў прэс-цэнтры.

Напрыклад, калі кошт праезду па маршруце Мінск — Масква ў паяздах нумар 4/3 і нумар 28/27 Брэст — Масква ў купэйным вагоне да 15 мая складаў Br188,64, то з 16 мая — Br158,13. У вагоне СВ поезда нумар 2/1 Мінск — Масква кошт праезду з 16 мая складае Br400,57 замест Br461,53.

Таксама дадаткова з 16 мая ў поездзе нумар 2/1 Мінск — Масква прыменена сістэма дынамічнага кіравання тарыфамі і стымулявання попыту ў вагонах СВ і купэйных вагонах пры праездзе ў міжнародных зносінах.

Такім чынам, сістэма дынамічнага кіравання тарыфамі і стымулявання попыту цяпер дзейнічае пры праездзе ў купэйных вагонах і вагонах СВ усіх паяздоў (бесперасадачных груп вагонаў), якія курсіруюць у міжнародных зносінах з Расіяй. Асноўнымі крытэрыямі пры фарміраванні тарыфу з выкарыстаннем гэтай сістэмы з’яўляюцца ўзровень працэнта занятасці месцаў у вагоне адпаведнага тыпу і тэрміны набыцця праязных дакументаў пасажырамі. Па меры росту запаўняльнасці вагона і набліжэнні даты адпраўлення поезда кошт праезду паступова ўзрастае.

Пералік каэфіцыентаў занятасці ажыццяўляецца ў анлайн-рэжыме пры кожным новым афармленні або вяртанні праязных дакументаў. Сістэма прадугледжвае як максімальную скідку да 30 працэнтаў (да білетнай часткі праязнога дакумента па тэрыторыі БЧ і ААТ «РЧ») за 60 (45) дзён да адпраўлення канкрэтнага поезда, так і надбаўку ў памеры 10 працэнтаў пры афармленні праезду менш як за 3 гадзіны да адпраўлення і загрузцы вагона звыш 81 працэнт.

Больш падрабязную інфармацыю аб кошце праезду, графіку руху паяздоў у зносінах з Расіяй можна атрымаць на афіцыйным сайце Беларускай чыгункі, а таксама ў кантакт-цэнтры па тэлефоне 105.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».