Вы тут

У Мазыры затрымана група, якая здзейсніла серыю крадзяжоў на тэрыторыі горада


З сакавіка ў Мазырскі РАУС сталі паступаць паведамленні аб крадзяжах электраінструмента з гаражоў і складскіх памяшканняў раённага цэнтра. Як разгортваліся падзеі, падрабязна паведамляе група інфармацыі і грамадскіх сувязяў райаддзела.


Напачатку ў канцы сакавіка пры дапамозе лому сарвалі дужку навяснога замка і праніклі ў склад па вуліцы Сацыялістычная. Індывідуальны прадпрымальнік заявіў аб згубе дзевяці перфаратараў розных мадэляў, дзвюх пнеўмашліфмашынак, шурупавёрта «Bosch» і «Makita», кутняй шліфмашынкі, двух электралобзікаў і зварачных апаратаў, бензапілы.

У канцы красавіка аналагічным спосабам невядомыя праніклі ў гараж прыватнага дома па вуліцы Някрасава. Але асабліва пажывіцца не ўдалося. Здабыткам зламыснікаў сталі зварачны апарат «Vatt» і балгарка «Bosch».

Праваахоўнікамі была вылучана версія, што працуе група зладзеяў. Аператыўнікі крымінальнага вышуку Мазырскага РАУС сталі праводзіць спецыяльныя мерапрыемствы. Папярэджвалі грамадзян аб сітуацыі, прасілі паведамляць аб падазроных асобах. Аднак выніку не было. Крадзяжы працягваліся.

Разам з тым у сярэдзіне мая аператыўнікам сумесна з патрульна-паставой службай шляхам аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў удалося затрымаць зладзюжак. Імі аказаліся раней судзімыя за крадзяжы 27 і 31-гадовы мазыране. Яны расказалі, што выкрадзенае збывалі ў суседнім райцэнтры. Частка чужой маёмасці канфіскавана і вернута ўладальнікам.

Следчымі дадзена прававая ацэнка і ўзбуджаны крымінальныя справы па факце крадзяжоў. Фігуранты затрыманы і змешчаны ў ІЧУ. Таксама арыштаваныя правяраюцца на дачыненне да іншых злачынстваў.

Сяргей РАСОЛЬКА

Фота УУС Гомельскага аблвыканкама

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».