Вы тут

Сустрэча Лукашэнкі і Пуціна прайшла ў Крамлі


Двухбаковая сустрэча прэзідэнтаў Беларусі і Расіі прайшла ў Крамлі, перадае БелТА.


Кіраўнікі дзяржаў убылі на перагаворы пасля правядзення юбілейнага саміту АДКБ. «Цяпер Лукашэнка і Пуцін правядуць двухбаковую сустрэчу. На перамовы лідары прыехалі разам!» — паведаміў Telegram-канал «Пул Першага».

Сустрэча прэзідэнтаў прайшла ў кабінеце расійскага лідара. Але, паводле іх рашэння, без пратакольнай здымкі. «Злабадзённыя пытанні абмяркоўваюць за зачыненымі дзвярыма», — дадалі ў «Пуле Першага».

Як стала вядома па выніках перагавораў, кіраўнікі дзяржаў сам-насам абмеркавалі некалькі комплексаў пытанняў, а таксама дамовіліся аб паўнафарматнай сустрэчы ў бліжэйшы час.

Як раней паведамлялі ў прэс-службе беларускага лідара, адной з галоўных тэм гутаркі стануць пытанні развіцця кааперацыі і сумесная работа над імпартазамяшчэннем.

Павестку сустрэчы з расійскім калегам Аляксандр Лукашэнка прыадкрыў яшчэ 12 мая падчас сустрэчы з паслом Расіі Барысам Грызловым. Прэзідэнт Беларусі падкрэсліў, што пытанне імпартазамяшчэння сёння адно з найважнейшых у супрацоўніцтве з Расіяй.

«Увесь час у нашых адносінах, вы гэта добра ведаеце не горш за мяне, нафту, газ, гандаль, пастаўкі, рынак і гэтак далей. Як я часта адзначаю, не было шчасця — няшчасце дапамагло, усё ж і гэтыя пытанні ў нас вырашаюцца. Але не гэта, напэўна, галоўнае для нас цяпер у адносінах.Я так абдумваю гэтыя праблемы, пры сустрэчы з Прэзідэнтам Расіі мы будзем сур’ёзна яшчэ раз абмяркоўваць, імпартазамяшчэнне — гэта пытанне вельмі важнае. Шмат кампетэнцый і ў Беларусі, і ў Расіі. яны з-за пэўных прычын не развіваліся так, як трэба. Дзякуй Богу, што гэтыя кампетэнцыі існуюць, — сказаў кіраўнік дзяржавы. — Кааперацыя і імпартазамяшчэнне — гэта тыя шляхі, па якіх мы павінны сёння рухацца»

Фота БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».