У рамках праверкі органаў кіравання тэрытарыяльнай абароны пад кіраўніцтвам начальніка Генеральнага штаба Узброеных Сіл — першага намесніка міністра абароны Беларусі генерал-маёра Віктара Гулевіча выконваюцца задачы па фарміраванні тэрытарыяльных войскаў Кобрынскага раёна. Аб гэтым паведамілі ў Мінабароны.
Фармуюцца два падраздзяленні — штаб раёна тэрытарыяльнай абароны і асобны стралковы батальён тэрытарыяльных войскаў Кобрынскага раёна. Агульная колькасць — крыху больш за 200 чалавек.
«У мінулым годзе мы тройчы фармавалі падраздзяленні тэрытарыяльнай абароны, у тым ліку бралі ўдзел і ў мерапрыемствах вучэнні „Захад-2021“. І не было яшчэ такога выпадку, каб нашы тэрыторыялы падвялі, таму што там сур’ёзныя людзі, якія разумеюць, што ад іх патрабуецца. Сёння мы заканчваем пастаўку асабістага складу, экіпіруем, атрымліваем узбраенне і тэхніку», — распавёў ваенны камісар Брэсцкай вобласці палкоўнік Алег Канавалаў.
У найбліжэйшыя дні пачнуцца заняткі з ваеннаабавязанымі, падчас якіх яны ўспомняць навыкі валодання зброяй, пройдуць мерапрыемствы баявога зладжвання. Пасля гэтага асабісты склад тэрытарыяльных войскаў будзе гатовы выконваць пастаўленыя задачы.
Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.
Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».