Вы тут

Майстар-клас па вырабе глінянай цацкі-свістулькі арганізуе Нацыянальная бібліятэка


Сустрэча па вырабе глінянай цацкі-свістулькі з членам Беларускага саюза майстроў народнай творчасці Іванам Дашковым адбудзецца 18 мая ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі, паведамляецца на сайце ўстановы.


Сустрэча — працяг серыі майстар-класаў бібліятэкі з удзелам вядомых народных майстроў Беларусі ў рамках выставачнага праекта «Жывыя крыніцы», прымеркаванага да Года гістарычнай памяці.

Вытокі глінянай цацкі — у неаліце, які доўжыўся на тэрыторыі Беларусі з IV па II тысячагоддзе да нашай эры. Навукоўцы знаходзяць цацкі падчас раскопак курганоў, паселішчаў старажытнага чалавека. Першымі былі бразготкі і свістулькі: іх нашы продкі выкарыстоўвалі не толькі як дзіцячую забаву, але і як абярэгі ад «нячыстай сілы». У народзе верылі, што гук бразготкі і свіст свістулькі засцерагалі ад злых духаў.

Сёння цацкі, вылепленыя сучаснымі майстрамі, маюць шмат падабенства з цацкамі, створанымі старажытным чалавекам. Яны невялікага памеру, простыя па форме, ўвасабляюць тыя ж сюжэтныя вобразы.

«На майстар-класе наведвальнікі змогуць стварыць такую ж цацку, якую стваралі людзі тысячы гадоў таму. Гэты гліняны цуд – сапраўдная скарбніца генетычнай памяці і ўвасабленне эстэтычнага дасканаласці», – адзначаюць арганизатары.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».