Вы тут

У Беларусі з 1 студзеня 2023 года ўвядуць падатак на прафесійны даход


Падатак на прафесійны даход плануюць увесці ў Беларусі з 1 студзеня 2023 года. Адпаведны законапраект прадставіла міністр працы і сацыяльнай абароны Ірына Касцевіч на пасяджэнні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу, паведамляецца на сайце Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва (ФСАН).


Згодна з праектам Закона «Аб змяненні законаў па пытаннях дзяржаўнага сацыяльнага страхавання», новы від падаткаабкладання заменіць выплату падаходнага падатку і адначасова будзе ўключаць ўзносы на пенсійнае страхаванне ў бюджэт дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду сацыяльнай абароны насельніцтва – тым самым дазволіць грамадзянам пераводзіць падаходны падатак і адлічэнні на пенсію адным плацяжом.

На думку эспертаў, новаўвядзенне павінна істотна палегчыць працэдуру падаткаабкладання, так як па дзеючаму заканадаўству, падаходны падатак за работнікаў плацяць працадаўцы, а ІП, рамеснікі, натарыусы і адвакаты — самі за сябе. Ўзносы ў ФСАН, якія ўлічваюцца пры назначэнні пенсіі, аплачваюцца для ўсіх — асобна.

Таксама праектам закона прапаноўваецца 60% ад сумы падатку на прафесійны даход пералічваць у бюджэт Фонду сацыяльнай абароны. Пасля на іх падставе будзе лічыцца страхавы стаж, з улікам якога прызначаецца пенсія.

Акрамя таго, працуючыя пенсіянеры пры выплаце новага падатку будуць атрымліваць па ім дзяржаўную льготу, а налічаная дадзенай катэгорыі грамадзян сума падатку будзе паменшаная на суму узносаў у пенсійны фонд. Гэта значыць, захоўваецца падыход, калі працоўныя пенсіянеры не плацяць унёскі ў ФСАН.

З 1 студзеня 2023 года падатак на прафесійны даход змогуць выбраць асобы, чыя дзейнасць патрапіць у спіс, зацверджаны Саветам Міністраў, у тым ліку рамеснікі.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.