Вы тут

Як жыве гасцінічны бізнес пасля адкрыцця наземных межаў


Пасля некалькіх гадоў пандэміі, мы ўжо навучыліся жыць у новай рэчаіснасці, калі межы закрытыя амаль ва ўсіх краінах. Але ўжо цэлы месяц мінуў з таго часу, як Беларусь «адчынілася» для сваіх і замежных грамадзян. Нагадаем, што яшчэ раней, ў сакавіку, Расія дала свабоду перамяшчэння на мяжы з Беларуссю. Таксама, да канца года дадзена права бязвізавага ўезду ў Беларусь для грамадзян Літвы і Латвіі. Відавочна, пасля ўсяго, сітуацыя ў беларускім турызме павінна значна палепшыцца. Пра тое, хто скарыстаўся шанцам наведаць Беларусь і як ідуць справы знутры, расказала Надзея Рудоміна — аперацыйны дырэктар аднаго з элітных атэляў Мінска. 


— Надзея, як развіваецца сёння сітуацыя ў атэлях? 

— Гасцінічны бізнес самым першым адчуў адкрыцце межаў. Ужо ў канцы красавіка – пачатку мая колькасць нашых гасцей адчувальна павялічылася, асабліва калі параўноўваць з зімовымі месяцамі. У асноўным, прыязждалі сем’і з децьмі і маладыя пары. За апошнія тыдні значна павялічылася колькасць менавіта расіян, што проста растлумачыць доўгімі святочнымі выхаднымі і прывабнасцю нашай краіны для суседзяў.

— Каго сёння можна ўбачыць сярод пастаяльцаў дарагіх гасцініц сталіцы?

— Большасць пастаяльцаў атэля складаюць расіяне, катарцы, арабы і нечакана — японцы. Сезоннасці, якая ўласціва, напрыклад, марскім краінам, у нас не існуе: ў розныя часы года ў Беларусі заўсёды дастаткова турыстаў з іншых краін. 

— Зараз увесь свет, і Беларусь у тым ліку, актыўна прасоўваюць унутранні турызм. Ці часта можна сустрэць беларусаў у топ-атэлях?

— Падчас пандэміі, асабліва ў пікавыя часы захворванняў, у нас увогуле магло пражываць каля 5 гасцей, якія прыехалі выключна па пытаннях бізнэсу. У асноўным гэта былі катарцы і расіяне. Сустрэць беларуса ў час пандэміі ў атэлі — вялікая рэдкасць. Безумоўна, з пацяпленнем і палепшаннем эпідэміалагічнай сітуацыі, мы чакаем павлічэння колькасці нашых грамадзян.

— На рынку нерухомасці сёння колькасць прапаноў значна перавышае попыт, з-за чаго падаюць кошты. Ці назіраецца падобная тэндэнцыя ў гасцінічнай сферы?

— Па-першае, трэба сказаць, што, кожны сегмент рынку працуе на сваіх кліентаў. Вялікая колькасць нашых устаноў па Мінску і па ўсёй краіне дае магчымасць выбіраць адпачынак па бюджэце, сэрвісе і іншых крытэрыях. Многія з іх зараз прапануюць акцыі і зніжкі, якія накіраваны менавіта на павялічванне попыту на свае паслугі. Для элітных гастініц значнае падзенне коштаў малаверагоднае, таму што заўсёды будуць людзі, гатовая плаціць за высокі ўзровень сэрвісу.

— Размаўляючы з пастаяльцамі, вы з першых вуснаў чуеце іх меркаванні пра Беларусь. Навошта яны сюды едуць і што ім у нас падабаецца? 

— Гасцей атэляў можна падзяліць на дзве катэгорыі: турысты, якія прыехалі паглядзець горад, і бізнесмэны, якія вырашаюць свае уласныя пытанні. Усіх — нават гасцей з Еўропы і арабскіх кріан, — традыцыйна здіўляе чысціня нашых вуліц і якасць дарог. 

Калі больш дэтальна, то турысты цікавяцца помнікамі і культурнымі славутасцямі, магазінамі сувеніраў і месцамі, дзе можна паспрабаваць стравы нацыянальнай кухні. Канешне, паглядзець горад за 1-2 дні наўрад ці можна, аднак Музей гісторыі Вялікай Айчынай Вайны, гістарычны цэнтр сталіцы і праспект Незалежнасці мы абавязкова рэкамендуем. 

Бізнесмэны пасля сваіх дзелавыя спраў з задавальненнем адпраўляюцца дэгуставаць беларускае.

—Як гатэлі, разлічаныя найперш на дзелавога турыста, кампенсавалі яго адсутнасць у сваіх канферэнц-залах падчас пандэміі? Якая сітуацыя тут зараз?

— Вядома, у мінулыя гады гасцінічнай сферы прыйшлося знаходзіць альтэрнатывы звыклым карпаратыўным канферэнцыям і банкетам. Атэлі распрацоўвалі розныя пакеты і прапановы для прыцягнення прыватных мерапрыемстваў — святкавання народзінаў, юбілеяў, вяселляў, святаў разнастайных арганізацый, якія маюць бюджэты на правядзенне кірмашоў, мерапрыемстваў і спартыўных спаборніцтваў. 

— Згодна з дадзеннымі Белстату, ў мінулым годзе атэлі сталіцы былі загружаныя на 31,5%. Гэта значна больш, чым у 2020 годзе, калі загружанасць складала 20,5%. Што можна сказаць пра 2022 год па выніках ужо амаль 6 мінулых месяцаў?

— На мой погляд, паказчыкі гэта года, хутчэй за ўсе, застануцца на ўзроўні 2021. Гэта залежыць ад мноства фактараў, у тым ліку за межамі краіны, на якія мы ніяк не ўплываем. 

Як паказвае практыка, кожны год з надыходам лета турысты дакладна прыязджаюць. У Беларусі добрая турыстычная рэпутацыя, таму жадаючых ацаніць нашу прыроду і дагледжанасць гарадоў будзе дастаткова. Таксама ў Мінску шмат атэляў з прыгожымі відамі, напрыклад на Свіслач ці водасховішча Дразды — такое заўсёды прыцягвае людзей. Апошнія некалькі гадоў навучылі ўсю сферу і нас, яе супрацоўнікаў, універсальнасці, мабільнасці і аператыўнаму рэагаванню на новыя факты рэчаіснасці, таму мы гатовыя да працы ў любых абставінах.

Часам асэнсаваць каштоўнасць свайго мы можам толькі праз словы іншых, прыехаўшых да нас аднекуль здалёк людей. Кампліменты сваёй краіне асабліва мяне натхняюць адкрыць яе з новага боку. Можа, і ваш сёлеташні летні адпачынак чакае вас у межах Беларусі? 

Марыя ТАРНАЛІЦКАЯ

Выбар рэдакцыі

Культура

Што пакажа «Славянскі базар у Віцебску»? Добры настрой і незабыўныя ўспаміны гарантаваны

Што пакажа «Славянскі базар у Віцебску»? Добры настрой і незабыўныя ўспаміны гарантаваны

Канцэртныя праграмы, тэатральныя пастаноўкі, майстар-класы, кірмаш і многае іншае.

Грамадства

З серады дажджы, а з чацвярга спякота «адпусціць»

З серады дажджы, а з чацвярга спякота «адпусціць»

Начныя тэмпературы стануць яшчэ ніжэй у пятніцу.

Калейдаскоп

«Баграціён». Што вы ведаеце аб найбуйнейшай ваеннай аперацыі ў гісторыі? Тэст

«Баграціён». Што вы ведаеце аб найбуйнейшай ваеннай аперацыі ў гісторыі? Тэст

У ходзе аперацыі савецкая армія разграміла групу армій «Цэнтр» Вермахта.