Вы тут

Карпенка запрасіў старшыню ЦВК Расіі наведаць Беларусь


У Маскве адбылася рабочая сустрэча старшыні ЦВК Ігара Карпенкі і старшыні ЦВК Расіі Элы Памфілавай, паведамляе БелТА.


Напярэдадні беларуская дэлегацыя на чале з Ігарам Карпенкам прыбыла ў Маскву, каб сустрэцца з расійскімі калегамі і пазнаёміцца з асаблівасцямі падрыхтоўкі і правядзення адзінага дня галасавання і навацыямі ў расійскім выбарчым працэсе: дыстанцыйным электронным галасаваннем, сучаснымі выбарчымі стандартамі, новымі тэхналагічнымі рашэннямі. У склад дэлегацыі ўвайшлі супрацоўнікі Цэнтрвыбаркама Беларусі і мясцовых органаў выканаўчай улады.

«Мы цяпер правялі рэферэндум, адбыліся істотныя змяненні ў Канстытуцыі краіны. Па аналогіі з вамі выходзім на такое важнае мерапрыемства, як адзіны дзень галасавання. Для нас — гэта новаўвядзенне. І мы, вядома ж, у 2024 годзе хацелі б улічыць усе нюансы, каб якасна правесці гэту электаральную кампанію. Таму гэта тэма нам цікавая. Зразумела, што цікавыя і тэхналагічныя напрацоўкі ў сферы высокіх тэхналогій, вопыт ЦВК Расіі ў арганізацыі пастаяннай вучобы членаў участковых камісій», — сказаў Ігар Карпенка.

На сустрэчы кіраўнік ЦВК Расіі праінфармавала аб асаблівасцях выбарчай сістэмы Расійскай Федэрацыі, падзялілася вопытам і механізмамі падрыхтоўкі і правядзення адзінага дня галасавання. Таксама бакі абмеркавалі перспектывы далейшага двухбаковага супрацоўніцтва.

Ігар Карпенка запрасіў Элу Памфілаву наведаць Беларусь. Старшыня ЦВК Расіі адзначыла, што ні разу не была ў Беларусі і абавязкова знойдзе час, каб прыехаць у краіну.

Адной з прапаноў стала ў рамках афіцыйнага візіту ў Беларусь расійскай дэлегацыі правесці сумеснае пасяджэнне ЦВК Беларусі і Расіі, а таксама падпісаць пагадненне аб двухбаковым супрацоўніцтве паміж цэнтральнымі выбарчымі органамі.

Прэв’ю: ТАСС

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.