Вы тут

Папяровае мастацтва — незвычайнае хобі Паўла Канстанцінава


Павел Канстанцінаў з аг. Акцябрская абраў (Віцебская вобасць) для сябе незвычайнае хобі — хлопец стварае мадэлі сельгастэхнікі з паперы і кардону.


Падставай для нашай сустрэчы з майстрам стала новая мадэль МТЗ-82. Над ёй з доўгімі перапынкамі хлопец працаваў тры гады! Нядзіўна, што гэта запатрабавала настолькі шмат часу: папяровая мадэль з’яўляецца практычна дакладнай копіяй знакамітага «Беларуса», у яе паварочваюцца колы, механізмы пад капотам ідэнтычныя сапраўдным запчасткам, адчыняюцца дзверы ў кабіну і круціцца руль. Гэты трактар стаў пятым у калекцыі Паўла.

Любоў да сельгастэхнікі хлопцу перадалася ад бацькі, які прысвяціў сваё жыццё сельскай гаспадарцы: працаваў і механізатарам, і камбайнерам, славіўся ў раёне перадавіком. Павел заўсёды дапамагаў з рамонтам агрэгатаў, пасля заканчэння школы паступіў у Віцебскі дзяржаўны прафесійна-тэхнічны каледж сельгасвытворчасці, атрымаў спецыяльнасці трактарыста і аўтамеханіка. Яшчэ будучы школьнікам пачаў захапляцца канструяваннем з паперы, пазней засвоіў у інтэрнэце асновы 3D-мадэлявання і стаў удасканальваць сваё майстэрства. Хобі не з лёгкіх — адно чаго варта выразаць з кардону колы, перадаўшы ідэнтычны малюнак пратэктара трактарных шын! А колькі часу і нерваў патрабуе выраб запчастак сельскагаспадарчага агрэгату. На «хай так» зрабіць не атрымаецца: Павел для сябе самы галоўны крытык, аб’ектыўна адзначае недахопы дэталяў і карпатліва іх мадэрнізуе. Нават пры афарбоўцы гатовай мадэлі старанна падбірае адценні, імітуючы зямлю на колах. У 2019 годзе творчасць Канстанцінава была адзначана на міжнароднай выставе стэндавага мадэлізму ў катэгорыі «папяровыя мадэлі» дыпломам трэцяй ступені.

Сам хлопец працуе ў Віцебскаблаўтатрансе на такім жа МТЗ-82 толькі з іншай кабінай. У планах у маладога канструктара стварыць да блакітнага трактара трохкорпусны навясны плуг для поўнага завяршэння вобраза важнай у перыяд пасяўной кампаніі тэхнікі. У перспектыве — стварэнне гусенічнага трактара, велічнага камбайна і тралейбуса. Для такога займальнага, але даволі карпатлівага занятку неабходна быць старанным і ўпартым, чаго ў Паўла Канстанцінава звышдастаткова.

Аляксандра ГВОЗДЗЕВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».