Вы тут

Качанава: Голас парламентарыяў павінен мацней гучаць на міжнароднай арэне


Старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава сустрэлася з дэлегацыяй Заканадаўчага сходу Ніжагародскай вобласці. Спікер падкрэсліла, што гэта першая падобная сустрэча для членаў Савета Рэспублікі сёмага склікання. Па яе словах, гэта павінна стаць традыцыяй. Паколькі адносіны паміж Беларуссю і Расіяй —не проста добрасуседскія адносіны, а брацкія адносіны двух добрых сяброў. 


Фота: БелТА

«Нас звязвае агульная гісторыя, агульнае мінулае і абсалютна дакладнае бачанне таго, як мы павінны супрацоўнічаць сёння. У гэтым няма ніякага сумнення. Канешне, задаюць танальнасць прэзідэнты нашых краін, візіты на вышэйшым узроўні. І ўжо стала добрай традыцыяй, калі губернатары прыязджаюць да нас у Беларусь. Я думаю, што нам, парламентарыям, трэба больш цесна працаваць у гэтым напрамку. Прынятыя на Вышэйшым дзяржсавеце праграмы павінны рэалізоўвацца, чым мы і займаемся сёння. Немалаважная роля ў гэтым адводзіцца і нам, парламентарыям», — заўважыла Наталля Качанава. 

Паводле яе слоў, паколькі Савет Рэспублікі — орган тэрытарыяльнага прадстаўніцтва, рэгіянальнае супрацоўніцтва набывае асаблівую значнасць. Сёння існуе 24 пары гарадоў-пабрацімаў Беларусі і Расіі. «Гэта вельмі важна. Менавіта там пачынаецца ўзаемадзеянне паміж нашымі народамі. Народная дыпламатыя — гэта, мабыць, самае асноўнае», — адзначыла старшыня Савета Рэспублікі. Наталля Качанава падкрэсліла, што беларускім парламентарыям таксама трэба ініцыяваць такія рабочыя паездкі ў расійскія рэгіёны. Хоць яны і так актыўна ўзамеадзейнічаюць у рамках Парламенцкага сходу, МПА СНД, з расійскімі калегамі, з членамі Савета Федэрацыі. 

Фота: БелТА

Наталля Качанава звярнула ўвагу, што ва ўмовах санкцый і знешняга ціску Беларусь і Расіія павінны яшчэ больш шчыльна ўзаемадзейнічаць. І заяўляць на ўсіх міжнародных узроўнях, там, дзе ёсць магчымасць, пра тое, што адбываецца ў адносінах да нашых краін. «І казаць пра тую праўду, якая ёсць. Мы бачым, як сёння скажаецца гісторыя, як скажаецца тое, што адбываецца у нашых краінах... Мы шмат прынялі зваротаў у 2020 годзе, калі ў нас адбываліся гэтыя падзеі. Мы шмат звярталіся да нашых калег у міжнародных арганізацыях, да парламентарыяў. Але, на жаль, яны не жадаюць гэта чуць, гэта проста брудная палітыка, нацэленая на тое, каб разбурыць нашы краіны. Гэтага дапускаць нельга, таму голас парламентарыяў павінен мацней гучаць на міжнароднай арэне. І тое, што сёння мы падтрымліваем адзін аданго, сведчыць аб тым, што гэта трэба працягваць, і працягваць больш інтэнсіўна. Будзем супрацоўнічаць. І я думаю, што вы паклалі пачатак добрай традыцыі, і мы яе працягнем, — расказала старшыня Савета Рэспублікі.

Будзе сябраваць моладзь — будуць развівацца адносіны 

Спікер нагадала пра падрыхтоўку дзявятага Форуму рэгіёнаў і Расіі, які будзе праходзіць ў Гродне. Сёлетнюю тэму «Рэгіянальнае супрацоўніцтва і роля ў паглыбленні інтэграцыйных працэсаў» яна назвала вельмі важнай. Таксама ў гэтым годзе па ініцыятыве Савета Федэрацыі будзе рэалізаваны сумесны праект Беларусі і Расіі «Цягнік памяці». У яго рамках 100 расійскіх і беларускіх дзесяцікласнікаў разам праедуць па гарадах Расіі і Беларусі. Сем гарадоў беларускіх, сем расійскіх. Старт будзе дадзены ў горадзе Брэсце і завершыцца паездка 3 ліпеня ў Мінску, у Дзень Незалежнасці Беларусі. 

«Мы хочам, каб гэты праект стаў традыцыйным. Вы ўяўляеце, 200 чалавек на працягу такога часу будуць разам, будуць сябраваць. Будзе сябраваць моладзь — будуць развівацца нашы адносіны і будзе будучыня ў нашых краін у плане сумеснага супрацоўніцтва.Нам трэба падумаць, якія яшчэ ініцыятывы ва ўзаемадзеянні дэпутацкага корпуса і парламентарыяў Расіі і Беларусі ўкараняць у наша супрацоўніцтва. Гэта трэба рабіць, і гэта будзе правільна», — адзначыла Наталля Качанава. 

Старшыня Заканадаўчага сходу Ніжагародскай вобласці Яўген Люлін падзякаваў за цёплы прыём, які чарговы раз атрымаў на беларускай зямлі. «Я ветэран супрацоўніцтва Ніжагародскай вобласці і Беларусі. Ужо не адзін дзясятак гадоў удзельнічаю актыўна ў гэтых працэсах. Прыкладна разы ў чатыры за гэтыя гады мы павялічылі аб’ём нашага эканамічнага супрацоўніцтва. І гэтая паступальная дынаміка павінна развівацца і далей. Мы павінны разам працаваць, і супрацоўніцтва павінна быць не толькі на ўзроўні выканаўчай улады. Бо мы з вамі займаецца заканадаўчым забеспячэннем усіх працэсаў — эканамічных, сацыяльных, культурных, адукацыйных. А мы ва ўсіх гэтых напрамках працуем», — дадаў ён. 

Пасля сустрэчы з расійскімі калегамі Наталя Качанава сустрэлася з журналістамі. Яна падкрэсліла, што Беларусь і Расія зацікаўленыя ў супрацоўніцтве абсалютна ва ўсіх сферах. «Вядома ж, гэта эканоміка — без яе ніяк нельга. Сёння мы абмяркоўвалі пытанні эканомікі з Ніжагародскай вобласцю, у нас дастаткова шмат функцыянуе сумесных прадпрыемстваў. Гаварылі аб тым, што павінна быць і кааперацыя. Але разам з тым, калі ёсць больш паглыбленыя кампетэнцыі ў Беларусі і Расіі — то мы павінны працаваць па іх. Ва ўсякім разе не трэба ствараць аналагічныя вытворчасці, якіх дастаткова для таго, каб забяспечыць нашых жыхароў, і Расіі, і Беларусі, таварамі або прадуктамі харчавання.Сёння мы бачым, наколькі тэма актуальная для многіх краін свету. Калі мы забяспечым сваю харчовую бяспеку і будзем пастаўляць прадукцыю яшчэ кудысьці на экспарт — гэта будзе толькі ў плюс нашым краінам», — сказала яна. Таксама спікер звярнула ўвагу на развіццё ў гуманітарнай сферы — адукацыі, культуры, аховы здароўя, маладзёжнай палітыцы. 

Валерыя СЦЯЦКО

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».