Вы тут

Вечар памяці Амара Хаяма адбыўся ў БДПУ імя Максіма Танка


У БДПУ імя Максіма Танка адбылося святочнае мерапрыемства, прымеркаванае да Дня памяці Хакіма Амара Хаяма, сусветна вядомага персідскага паэта, філосафа, вучонага, матэматыка і астранома.


Перад гасцямі, студэнтамі і выкладчыкамі ўніверсітэта выступілі Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Ісламскай Рэспублікі Іран ў Рэспубліцы Беларусь Саід Яры, прарэктар па вучэбнай рабоце Аляксандр Макоўчык, намеснік дэкана гістарычнага факультэта Павел Мацюш, загадчыца Кафедры ўсеагульнай гісторыі і методыкі выкладання гісторыі Ірыны Чыкалава ды іншыя. З 2014 года пры ўніверсітэце працуе Цэнтр іраназнаўства і вывучэння персідскай мовы, пра дзейнасць якога прысутным расказаў яго кіраўнік Аляксей Сурмач.

Падчас вечарыны дэманстраваліся відэаролікі пра жыццё, творчасць і ўшанаванне памяці ўсходняга класіка, у выкананні супрацоўнікаў пасольства і студэнтаў педагагічнага ўніверсітэта гучалі яго вершы па-персідску, а таксама ў перакладзе на рускую і беларускую мовы.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».