Вы тут

Хрэнін - аб значнасці выязных прыёмаў


Міністр абароны Беларусі Віктар Хрэнін правёў прыём грамадзян у Віцебскім райвыканкаме.


Кіраўнік адміністрацыі свабоднай эканамічнай зоны «Віцебск» Міхаіл Скурат распавёў, што на сённяшні дзень СЭЗ рэалізуе больш 50 праектаў з 14 краінамі свету, чарговым стала будаўніцтва смеццеперапрацоўчага завода, у які ўжо інвесціравана каля 600 тысяч беларускіх рублёў. Праблема заключаецца ў тым, што пры падрыхтоўцы плошчы пад будаўніцтва — 25 гектар, у зямлі былі знойдзены боепрыпасы часоў Вялікай Айчыннай вайны, якія трэба размініраваць пры дапамозе спецыялістаў. 
Віктар Хрэнін адзначыў, што згодна з Пастановай Савета Міністраў, суцэльнай ачысткай мясцовасці ад выбухованебяспечных прадметаў займаецца Мінабароны, для гэтага выпадку неабходна звярнуцца ў супрацьмінны цэнтр, вызначыць тэрміны работ. Праблема будзе вырашана ў хуткім часе.

Жыхар Віцебска Пётр Шылянок звярнуўся з просьбай дапамагчы разабрацца ў асабістых дакументах. Ён у 80-я гады прошлага стагоддзя на вайсковай пасадзе здзейсніў некалькі камандзіровак у Ташкент, падчас адной з іх быў траўмаваны і атрымаў інваліднасць, але гэта не зафіксавана ў дакументах. Знаходзіцца на пенсіі з 1981 года, на сённяшні дзень яна складае 520 рублёў. Пытанне мужчыны было наступным: ці можна лічыць, што ён быў удзельнікам ваенных дзеянняў на тэрыторыі іншай краіны (праз што і атрымаў інваліднасць) і атрымліваць павышаную пенсію.

Віктар Хрэнін даручыў аказаць дапамогу Пятру Сяргеевічу ваеннаму камісару Віцебскай вобласці — палкоўніку Руслану Шкодзіну. Для вырашэння гэтага пытання неабходна скласці прававы зварот, зрабіць запрос у архіў з мэтай дакументальнага пацверджання траўмы падчас службы і направіць у адпаведную фінансавую інстанцыю. 

«Значнасць такіх выязных прыёмаў грамадзян заключаецца ў аднаўленні справядлівасці ў спрэчных пытаннях і чалавечым стаўленні да людзей. Практыка паказвае, што зварот насельніцтва наўпрост да вышэйшых службовых асоб вырашае праблему больш эфектыўна, чым праз пісьмовыя працэдуры», — адзначаў міністр.

Аляксандра ГВОЗДЗЕВА
Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.