Вы тут

Выйшла ў свет выданне абноўленай Канстытуцыі Беларусі на трох мовах


Выйшла ў свет выданне абноўленай Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь на трох мовах, паведамляе БелТА са спасылкай на інфармацыю Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.


У Нацыянальным цэнтры прававой інфармацыі завяршылі пераклад Асноўнага закона краіны з улікам змяненняў і дапаўненняў, прынятых на рэспубліканскім рэферэндуме 27 лютага 2022 года, на англійскую мову. Вынікам праведзенай работы стаў выпуск кнігі, у складзе якой тэкст Канстытуцыі на рускай, беларускай і англійскай мовах.

Пераклад тэксту Асноўнага закона арганізаваны НЦПІ падчас працы па перакладзе актаў заканадаўства Беларусі на замежную мову для інфармавання пра яго зацікаўленых як на тэрыторыі дзяржавы, так і за яе межамі.

У склад экспертнай групы ўвайшлі прадстаўнікі Канстытуцыйнага суда, міністэрстваў замежных спраў, юстыцыі, Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў, Беларускай гандлёва-прамысловай палаты, Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта і Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?