Вы тут

«Заставайцеся лепшым прыкладам для тых, хто ідзе за вамі». Лукашэнка павіншаваў піянерыю з 100-годдзем


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў прывітанне ўдзельнікам фестывалю «Тэрыторыя дзяцінства», прысвечанага 100-гадовай гадавіне ўтварэння піянерскага руху. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы, перадае БелТА.


«Шчыра віншую вас са знамянальным юбілеем-100-годдзем піянерскага руху. Вы працягваеце слаўны шлях адной з самых магутных дзіцячых арганізацый у свеце, якая згуртавала ў пачатку мінулага стагоддзя мільёны хлапчукоў і дзяўчынак — прадстаўнікоў розных нацыянальнасцяў і культур, якія гаварылі на розных мовах, але аб’яднаных самымі высакароднымі імкненнямі», — гаворыцца ў прывітанні.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што першыя піянеры пакінулі багатую спадчыну, якая стала часткай гісторыі Беларусі: «Гэта прыклады актыўнага ўдзелу ў жыцці сваёй краіны і бескарыслівай дапамогі людзям, сапраўднага патрыятызму і гераічных подзвігаў, учыненых у гады Вялікай Айчыннай вайны».

«Сёння, захоўваючы традыцыі піянерыі, упісваючы ў летапіс руху новыя дасягненні і падзеі, вы звязваеце лёсы мінулых і будучых пакаленняў», — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка падзякаваў беларускім піянерам за цеплыню і ўвагу, якімі яны атачаюць ветэранаў і ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны, за беражлівае стаўленне да гістарычнай памяці, мемарыялаў і помнікаў, за крэатыўнасць і яркія ідэі, якімі яны напаўняюць будні і святы.

«Будзьце заўсёды вартыя сваіх папярэднікаў і заставайцеся лепшым прыкладам для тых, хто ідзе за вамі», — даў наказ Прэзідэнт, а таксама пажадаў удзельнікам піянерскага руху моцнага здароўя, творчай энергіі і новых поспехаў у пачынаннях на карысць роднай Беларусі.

Фота БелТА

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.