Вы тут

Бітва робатаў, інжынернае 3D-мадэляванне: Магілёўскі фестываль навукі восьмы раз пройдзе ў БРУ


Бітва робатаў, адкрытыя лекцыі, прадметныя алімпіяды і майстар-класы — Магілёўскі фестываль навукі восьмы раз адбудзецца ў беларуска-расійскім універсітэце. Аб гэтым паведамілі ў навучальнай установе.


Вялікае адукацыйнае мерапрыемства пройдзе 19-20 мая. Яго ўдзельнікамі традыцыйна стануць старшакласнікі, навучэнцы ліцэяў і каледжаў, студэнты і выкладчыкі ВНУ. Арганізатары адзначаюць, што фестываль не толькі стымулюе моладзь да заняткаў навукай і павышае імідж навукова-педагагічнай дзейнасці, але і дае істотны штуршок у развіцці самому ўніверсітэту.

У праграму ўвайшлі Выставачныя, забаўляльныя, прэзентацыйныя і конкурсныя мерапрыемствы. Пад эгідай фестывалю адбудзецца серыя алімпіяд — фізіка-матэматычная, хіміка-біялагічная, па чарчэнні, матэрыялазнаўстве і тэхналогіі матэрыялаў, інжынернаму 3D-мадэляванню. Арганізатары таксама рыхтуюць лекцыі аб штучным інтэлекце і экалогіі сучаснай камунікацыі.

Імпрэзу адкрые выстава «Навука ўчора і сёння». На ёй будуць прадстаўлены перадавыя тэхналогіі і навуковыя распрацоўкі навучальных устаноў, а таксама работы гурткоў дзіцячай тэхнічнай творчасці. Наведвальнікі ўсіх узростаў знойдуць тут шмат цікавай і нагляднай інфармацыі: распрацоўкі ў IT-сферы, механіцы, мехатроніцы і робататэхніцы. Таксама ў ліку фестывальных падзей — конкурс «Бітва робатаў», на якім школьнікі і ліцэісты прадставяць свае распрацоўкі.

Магілёўскі фестываль навукі — вялікае прафарыентацыйнае мерапрыемства, якое прэзентуе дзейнасць і матэрыяльна-тэхнічную базу ўніверсітэта, а таксама матывуе маладых людзей звязаць сваю будучую прафесію з дакладнымі навукамі. Фестываль традыцыйна ўключае ў сябе больш за два дзесяткі мерапрыемстваў: выставы, конкурсы, алімпіяды, круглыя сталы, лекцыі, трэнінгі і семінары вядучых выкладчыкаў і навуковых супрацоўнікаў устаноў вышэйшай адукацыі.

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?