Вы тут

У Мінтрансе Расіі распавялі пра распрацоўку лятаючага аўтамабіля «Цыклакар»


У Расіі створаны вопытны ўзор лятаючага аўтамабіля «Цыклакар». Убачыць яго можна будзе ўжо ў агляднай будучыні, заявіў 18 мая, міністр транспарту РФ Віталь Савельеў, перадаюць «Известия».


Фота: Фонд перспектыўных даследаванняў

«Гэта ўжо не фантастыка, гэта вопытныя ўзоры. Ён 6 м даўжынёй, 2,1 м шырынёй. Гэта рэальны аўтамабіль, які можа вертыкальна ўзлятаць, які можа завісаць, здзяйсняць палёт на 500 км», — сказаў Савельеў на асветніцкім марафоне «Новыя гарызонты».

Кіраўнік Мінтранса растлумачыў, што маса будучага апарата складзе больш за 2 т. Умяшчальнасць у яго будзе такая ж, як у звычайнага аўтамабіля. «Цыклакар» зможа падняць у паветра некалькі чалавек.

Распрацоўка належыць Інстытуту цеплафізікі ім. С. С. Кутателадзе Сібірскага аддзялення РАН. Стварыць прататып лятаючай машыны спецыялісты Інстытута плануюць у кааперацыі з іншымі прадпрыемствамі за два гады.

Таксама плануецца распрацаваць 30-кілаграмовы апарат, які можна было б задзейнічаць для відэаназірання і перавозкі грузаў.

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.